Перайсці да зместу

Пух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пух — мяккія птушыныя пёры, якія знаходзяцца пад жорсткім вонкавым пёравым покрывам. Птушаняты цалкам пакрыты пухам. Пух — добры тэрмічны ізалятар, а таксама напаўняльнік для такіх тавараў спажывання, як курткі (пухавікі), падушкі, матрацы, спальныя мяшкі.

Пух мае паветраныя кішэнькі, якія і ўтвараюць тэрмічны бар’ер. Пух можа займаць вельмі малы аб’ём. Пух — лепшы цеплаізалявальны матэрыял для адзення, бо вельмі лёгкі, яму ўласціва высокая сціскальнасць, добра трымае цяпло.