Вулька 2

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Вулька 2
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Аўтамабільны код
1
Вулька 2 на карце Беларусі ±
Вулька 2 (Беларусь)
Вулька 2
Вулька 2 (Брэсцкая вобласць)
Вулька 2

Ву́лька 2[1] (трансліт.: Vuĺka 2, руск.: Вулька 2; гістарычная назва — Вулька Каўтунаватая[заўв 1]) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Вулькаўскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўднёвы захад ад Лунінца.

На заходняй ускраіне аграгарадка месціцца возера Вулька.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1613 годзе Воля — сяло маёнтка Кажан-Гарадок Новагародскага павета Вялікага Княства Літоўскага, валоданне Мікалая Кішкі, 30 валок зямлі, каля 60 двароў[2].

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Кажан-Гарадоцкай воласці Пінскага павета Расійскай імперыі. Пад 1870 годам пазначаны 82 душы, сяло адносілася да Дзятлавіцкага праваслаўнага прыхода. На пачатку XX ст. вёска ў Кажан-Гарадоцкай воласці Пінскага павета. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і з кастрычніка 1920 года акупаваная польскімі войскамі. З 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, вёска і фальварак Волька ў Кажан-Гарадоцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. У 1930 годзе працаваў паравы млын (3 рабочыя, 1933), лесапільны завод[2].

З канца 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. У ліпені 1941 года вёска акупаваная войскамі нацысцкай Германіі. Вызвалена ў ліпені 1944 года. На франтах загінулі 39 вяскоўцаў. Ад рук карнікаў загінулі 54 жыхары[2].

У 1949 годзе створаны калгас імя Чапаева1965 «Світанне»). Да пачатку 1970-х гадоў вёска электрыфікаваная і газіфікаваная. У 1970 годзе працавалі філія Лунінецкага камбіната бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі. Пасля Чарнобыльскай катастрофы ў зоне радыяцыйнага кантролю[2].

У 2002 годзе ў складзе калгаса «Світанне». Працуюць амбулаторыя, участак Палескай доследна-меліярацыйнай станцыі, лазнева-пральны камбінат, сярэдняя школа, Дом культуры, аддзяленне філіі «Беларусбанка», аддзяленне сувязі, магазін, дзіцячы сад[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пач. XX ст. — 70 двароў, 502 жыхары
  • 1923 год — 87 двароў, 566 жыхароў (вёска і фальварак разам)
  • 1930 год — 783 жыхары
  • 1939 год — 1473 жыхары
  • 1970 год — 232 гаспадаркі, 1074 жыхары
  • 1994 год — 363 гаспадаркі, 1149 жыхароў
  • 1999 год — 1026 чалавек
  • 2002 год — 337 гаспадарак, 1096 жыхароў
  • 2005 год — 337 гаспадарак, 1120 жыхароў
  • 2010 год — 906 чалавек[3]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пераназваная пасля ўваходжання ў БССР

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Вулька 2 // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 215—216
  3. Дзяржкартгеацэнтр(руск.) . maps.by.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]