Аўтадораўская вуліца (Мінск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вуліца Аўтадораўская)
Аўтадораўская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі раён |
Паштовы індэкс | 220014 |
![]() |
Вуліца Аўтадораўская — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана паралельна чыгуначным пуцям. Пачынаецца ад Аўтадораўскага завулка і цягнецца ў паўднёва-заходнім кірунку да Неўскага завулка, на скрыжаванні з якім абрываецца. Зноў пачынаецца за праспектам Жукава, каля воданапорнай вежы, цягнецца на поўдзень, перасякаючы завулкі Пуцейскі і Малы, пераходзіць у вуліцу Машыністаў.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/%D0%97%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%91%D1%9E%D0%BA%D1%96_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0_20.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%91%D1%9E%D0%BA%D1%96_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0_20.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/Water_tower_in_Minsk.jpg/220px-Water_tower_in_Minsk.jpg)
- № 3 (інвентарны нумар 500/С-17717) — Галоўны корпус чыгуначнай бальніцы (1912—1914) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000007
- № 3 (інвентарны нумар 500/С-17719 і 500/С-1660) — Дапаможныя карпусы чыгуначнай бальніцы (1912—1914) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000007
- № 3а — Вадацяжная вежа (1912—1914) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000007
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла нa тэрыторыі філіяла чыгуначнай бальніцы, дзе пахаваны супрацоўнікі Мінскага лінейнага аддзялення міліцыі, якія загінулі 25 чэрвеня 1941 г. у час налёту нямецкай авіяцыі на горад (1972)[1].
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтадораўская вуліца (Мінск)