Воданапорная вежа (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
воданапорная вежа
Воданапорная вежа ў Мінску
2020 г.
2020 г.
53°52′34″ пн. ш. 27°31′15,80″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы 1910 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000007шыфр 713Г000007
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Воданапо́рная ве́жа ў Мі́нску месціцца ў прадмесці Грушаўка па вуліцы Аўтадораўская, 3. Частка комплексу будынкаў чыгуначнай бальніцы. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваная ў 1910 годзе. Забяспечвала вадой бальнічныя карпусы чыгуначнай бальніцы, паравознае дэпо і станцыю. Калісьці ў верхняй частцы вежы размяшчаліся два жалезныя бакі, напоўненыя вадой. Кожны бак умяшчаў 80 тон вады[1]. Воданапорная вежа — унікальны помнік архітэктуры горада, адзінае інжынернае збудаванне такога тыпу, захаванае да нашых дзён.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Трох’ярусная, васьмігранная ў плане цагляная воданапорная вежа не атынкаваная. Першы невысокі ярус — аснова вежы, шырокія грані другога яруса расчлянёны вялікімі арачнымі нішамі, 3-і ярус глухі. У аздабленні выкарыстаны нішы, пілястры, арнаментальныя паясы. Асобныя дэталі маюць стылізаваныя формы сярэдневяковага абарончага дойлідства: машыкулі, вокны-байніцы і інш.

Зноскі

  1. Водонапорная башня в Минске (руск.). holiday.by. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2017. Праверана 14 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]