Перайсці да зместу

Куршэнай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Куршэнай
літ.: Kuršėnai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Горад з
Плошча
  • 1 200 км²
Вышыня цэнтра
105 м і 109 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 10 651 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
841
Паштовыя індэксы
81001
Афіцыйны сайт
kursenai.lt (літ.)
Куршэнай на карце Літвы
Куршэнай (Літва)
Куршэнай

Куршэнай (літ.: Kuršėnai, беларуская назва — Курша́ны[2]) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Вянта. Уваходзіць Шаўляйскі павет. Горад размешчаны за 23 км ад Шаўляя. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Шаўляем, Палангай, Мажэйкеем. Праз Куршэнай праходзяць дзве чыгуначныя лініі: Шаўляй — Крацінга і Шаўляй — Мажэйкей. Куршэнай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Упершыню паселішча згадваецца ў XVI стагоддзі, калі тут размяшчаўся двор вялікіх князёў літоўскіх. У 1523 годзе тут быў пабудаваны першы драўляны касцёл. У 1564 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падараваў Куршаны Зяновічам, але потым яны перайшлі ва ўласнасць Пацаў, якія прадалі Куршаны Грушэўскім. Грушэўскія валодалі Куршанамі да Другой сусветнай вайны. Апошні ўладар быў забіты гітлераўцамі ў Майданаку.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Куршаны трапілі ў склад Расійскай імперыі. Хуткае развіццё паселішча пачалося ў XIX стагоддзі, калі праз Куршаны прайшла Лібава-Роменская чыгунка.

З 1918 года Куршаны ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. Статус горада Куршэнай атрымаў у 1947 годзе, а з 1962 года стаў раённым цэнтрам.

Гістарычна Куршэнай ніколі не валодаў гербам, сучасны герб быў зацверджаны 24 кастрычніка 1994 года.

Год Колькасць
2001 14 186 [1]
2002 14 121 [1]
2003 13 984 [1]
2004 13 808 [1]
2005 13 668 [1]
2006 13 473 [1]
Год Колькасць
2007 13 296 [1]
2008 13 160 [1]
2009 13 075 [1]
2010 12 749 [1]
2011 12 049 [1]
2012 11 691 [1]
Год Колькасць
2013 11 534 [1]
2014 11 409 [1]
2015 11 256 [1]
2016 11 230 [1]
2017 11 116 [3]
2018 10 916 [4]
Год Колькасць
2019 10 899 [5]
2020 10 831 [5]
2021 10 916 [1]
2022 10 804 [1]
2022 10 000 [5]
2023 10 651 [1]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
  3. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  5. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.