Вялікія Сурвілішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікія Сурвілішкі
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 160,4[1] м
Даўжыня 2,36 км
Шырыня 0,53 км
Плошча 1,03 км²
Аб’ём 0,00325 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,7 км
Найбольшая глыбіня 9,1 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,25 ‰
Празрыстасць да 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 132 км²
Упадаюць рэкі Камайка, Яновіца
Выцякаюць рака Камайка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікія Сурвілішкі (Беларусь)
Вялікія Сурвілішкі
Вялікія Сурвілішкі
Вялікія Сурвілішкі (Віцебская вобласць)
Вялікія Сурвілішкі
Вялікія Сурвілішкі
Map

Вялікія Сурвілішкі, Сурвілішскае, Вялікае Сурвілішскае — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Камайка (прыток Бірветы), за 20 км на захад ад горада Паставы каля вёсак Мягуны і Сурвілішкі.

Плошча паверхні возера 1,03 км². Даўжыня 2,36 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня берагавой лініі 5,7 км. Аб’ём вады 3,25 млн м³. Плошча вадазбору 132 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі нізкія, на паўночным захадзе сплавінныя. Дно роўнае. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае. Глыбей дно возера выслана гліністым ілам, у паўднёва-заходняй частцы — крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 30 % плошчы возера, шырыня паласы надводнай расліннасці 10—80 м. Злучана пратокай з возерам Малыя Сурвілішкі, упадае рака Янавіца і ручаі, працякае рака Камайка.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]