Шыман Марцін Касакоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сімон Марцін Касакоўскі)
Шыман Марцін Касакоўскі
польск.: Szymon Marcin Kossakowski
Шыман Марцін Касакоўскі
Шыман Марцін Касакоўскі
«Слепаўрон»
«Слепаўрон»
25-ы гетман вялікі літоўскі
ліпень 1793 — 25 красавіка 1794
Папярэднік Міхал Казімір Агінскі
26-ы гетман польны літоўскі
25 чэрвеня 1792 — ліпень 1793
Папярэднік Людвік Тышкевіч
Пераемнік Юзаф Забела

Нараджэнне 1741[1][2][…]
Смерць 25 красавіка 1794(1794-04-25)[2][3]
Род Касакоўскія
Бацька Дамінік Касакоўскі
Маці Марыяна з Забелаў
Жонка Тэрэза з Патоцкіх[4]
Дзеці Наталля з Касакоўскіх[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шыман Марцін Касакоўскі (1741 — 25 красавіка 1794, Вільня) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, польны гетман літоўскі (1792—1793), апошні вялікі гетман літоўскі (1793—1794), удзельнік Барскай і Таргавіцкай канфедэрацый.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Коўна і ў Кёнігсбергскім універсітэце. Спачатку падтрымліваў Станіслава Аўгуста, затым выступіў з рэзкай крытыкай яго на Рапнінскім сойме і далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Увосень 1768 г. наступ расійскіх войскаў вымусіў яго выехаць у Прусію. За мяжой праводзіў дзейнасць, накіраваную на звяржэнне Станіслава Аўгуста.

Па вяртанні, камандуючы сіламі канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім, атрымаў шэраг перамог над расійскімі войскамі. Яго атрад у 4 тысячы чалавек здзейсніў удалы рэйд па Смаленшчыне, затым пераход праз Курляндыю, Прусію і Мазовію ў Вялікую Польшчу.

У 1775 годзе памірыўся з каралём і стаў адным з кіраўнікоў прарасійскай групоўкі. У 1790 годзе ў чыне генерал-маёра паступіў у расійскае войска і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Турцыі на Балканах. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1792 г. расійскі корпус пад яго камандаваннем пачаў наступ на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з боку Полацка. Ва ўзятай расійскімі войскамі ў студзені 1792 года Вільні абвясціў сябе польным гетманам літоўскім. У 1793 годзе стаў вялікім гетманам літоўскім.

Падчас паўстання 1794 года 24 красавіка 1794 года быў арыштаваны паўстанцамі і 25 красавіка павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні.

Зноскі

  1. Szymon Marcin Kossakowski // NUKAT — 2002.
  2. а б Szymon Marcin Kossakowski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 154.
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 197. — ISBN 978-83-65880-76-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]