Вячаслаў Аляксеевіч Тарасаў
Вячаслаў Аляксеевіч Тарасаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1997[1] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, сцэнограф, дызайнер касцюмаў, мастак-мультыплікатар |
Месца працы | |
Жанр | сцэнаграфія, станковая графіка, кніжная графіка, жывапіс, мультыплікацыя, графіка і станковы жывапіс |
Вучоба | |
Член у |
Вячаслаў Аляксеевіч Тара́саў[2] (руск.: Вячеслав Алексеевич Тарасов; 17 кастрычніка 1938[1], Растоў, Яраслаўская вобласць[1] — 20 студзеня 1997[1], Мінск)— мастак, сцэнограф, мастак-мультыплікатар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Растоў (Яраслаўская вобласць Расіі). У 1962 годзе скончыў факультэт прыкладнога мастацтва[3] Маскоўскага тэкстыльнага інстытута (спецыяльнасць — мастацкае афармленне тканін і вырабаў[4]). У 1963—1970 гадах працаваў мастаком-мадэльерам[4] у Рэспубліканскім доме мадэлей у Мінску. У 1971—1975 гадах мастак-пастаноўшчык[4] у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. З 1976 года[2] Вячаслаў Тарасаў мастак-пастаноўшчык студыі мультыплікацыйных фільмаў[4] кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975—1976 гадах працаваў мастаком-ілюстратарам у выдавецтве «Літаратура і мастацтва»[4] (верагодна, у выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Беларусь»[5]).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1973 года[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У Тэатры юнага гледача аформіў спектаклі «Пэпі — доўгая панчоха» (1970) і «Новыя прыгоды Карлсана» (1973) паводле А. Ліндгрэн, «Зялёная птушка» (1972) Карла Гоцы, «Дзяўчына і красавік» Т. Яна (1971), «Адчыніце, казляняткі!» П. Макаля, «Палёт» У. Мехава і іншыя. Мастак-пастаноўшчык мультыплікацыйных фільмаў «Папяровая казка» 1976), «Казка пра вясёлага клоуна» (1980), «Песня пра зубра» (1982), «Каўбойскія гульні» (1986), «Светлячок і расінка» і іншых. Аўтар ілюстрацый да выданняў твораў В. Вольскага, К. Кірэенкі, Лопэ дэ Вэга, Ю. Свіркі, А. Твардоўскага і іншых аўтараў. Таксама Вячаслаў Тарасаў працаваў у станковым жывапісе: «Салдаты», «Юнацтва», «Зялёны луг», «Дзяцінства», «Акно» і іншыя.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года[3]. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Тара́саў Вячаслаў Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 437. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г БСМ 1998.
- ↑ а б в г д Капков С. В. 2006.
- ↑ К 225-летию со дня рождения А. С. Пушкина. Вячеслав Тарасов. Иллюстрации к поэме «Руслан и Людмила». 1989 г. // ООО «Мультиурок» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тара́саў Вячаслаў Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тарасаў Вячаслаў Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 536. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Тарасов Вячеслав Алексеевич // Энциклопедия отечественной мультипликации (руск.) / Сост., рук. проекта С. В. Капков; Гл. консультант Г. Н. Бородин; Авт. предисл. Л. Л. Малюкова при участии Н. Я. Венжер; Отв. ред. С. В. Маршков; Авт. обл., худож. В. А. Меламед. — М.: Алгоритм, 2006. — 812 с. — ISBN 5-9265-0319-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Растове
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Постаці Беларусьфільма
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Сцэнографы СССР
- Сцэнографы Беларусі
- Мастакі-ілюстратары СССР
- Мастакі-ілюстратары Беларусі
- Мастакі-мультыплікатары