Азяродавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Азяродавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
Азяродавічы на карце Беларусі ±
Азяродавічы (Беларусь)
Азяродавічы
Азяродавічы (Мінская вобласць)
Азяродавічы

Азяро́давічы[1] (трансліт.: Aziarodavičy, руск.: Озеродовичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 7 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 130 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ, уладанне Рагозы, 12 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўласнасць Ю. Нарушэвіча ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, затым уласнасць В. Рагозы ў Вілейскім павеце Віленскай губерні (1844). У канцы 1897 года в. Азеравічы ў тым жа павеце, у Княгінінскай воласці Віленскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2].

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 31 мая 1949 года створаны калгас імя Варашылава. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, землі ў складзе саўгаса «Беларускі».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 134 жыхары, 20 двароў.
  • 1897 год — 155 жыхароў, 24 двары.
  • 1908 год — 215 жыхароў.
  • 1921 год — 178 жыхароў, 38 двароў[3].
  • 1931 год — 194 жыхары, 38 двароў[4].
  • 1960 год — 142 жыхары.
  • 1988 год — 7 жыхароў, 5 двароў.
  • 2008 год — 1 жыхар, 1 гаспдарка.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]