Перайсці да зместу

Будзішча (Чачэрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Будзішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 20 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2332
Паштовыя індэксы
247164
Аўтамабільны код
3
СААТА
3256832021
Будзішча на карце Беларусі ±
Будзішча (Чачэрскі раён) (Беларусь)
Будзішча (Чачэрскі раён)
Будзішча (Чачэрскі раён) (Гомельская вобласць)
Будзішча (Чачэрскі раён)

Бу́дзішча[1] (трансліт.: Budzišča, руск.: Будище) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Палескага сельсавета.

Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад Чачэрска, за 92 км ад Гомеля і за 62 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская. На рацэ Каўпіце, прытоку Бесядзі. Грунтавая дарога злучае Будзішчы з Валосавічамі, а затым асфальтаваная з Чачэрскам. Лясной дарогай можна дабрацца ад Казацкіх Балсуноў.

Размешчана побач дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расіяй, прымыкае да Чачэрскага біялагічнага заказніка.

Знаходзіцца ў зоне з правам на адсяленне ў сувязі з высокім узроўнем забруджвання глебы радыеактыўнымі ізатопамі пасля чарнобыльскай катастрофы. Сярэднегадавая эфектыўная доза радыяцыі ў гэтай зоне можа на 1 мілізіверт (мЗв) перавышаць натуральны і тэхнагенны радыяцыйны фон.

Заснавана ў XVIII стагоддзі перасяленцамі з суседніх вёсак, тады ж упершыню згадваецца як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1880 годзе ў Будзішчы быў хлебазапасны магазін, у 1884 — два ветракі. У 1897 годзе ў мястэчку працавалі школа, маслабойня, 3 ветракі. У 1907 годзе школу ў Будзішчы наведвала 67 вучняў.

У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавалі ветраны млын, кузня.

У Другую сусветную вайну акупаваны немцамі, але ў асноўным кантралявалася партызанамі. У 1943 годзе акупанты спалілі ў Будзішчы жывымі 26 чалавек, яшчэ 6 забілі, 7 вывезлі ў Германію. На франтах загінуў 91 аднавясковец. У баі пад Будзішчам загінула спецыяльны карэспандэнт «Комсомольской правды» Лілія Карастаянава, яна пахавана ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. Падчас баявых дзеянняў інфраструктура і гаспадарка мястэчка значна пацярпелі.

У 1926—1959 гадах цэнтр Будзішчанскага сельсавета. Да 1974 года вёска ўваходзіла ў склад Нісімкавіцкага сельсавета[2].

Планіроўку вёскі складаюць дзве паралельныя вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, злучаныя двума завулкамі.

  • 1765 год — 13 двароў
  • 1897 год — 1045 чалавек
  • 1959 год — 780 чалавек
  • 2010 год — 20 чалавек
  • 2023 год — 2 чалавекі

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0
  • ОТЧИНА. Книга первая. Дед / А. Болотников. — М.: «Издательские решения». — ISBN 978-5-44-903742-8