Петрыцкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Петрыцкае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
117 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
Петрыцкае на карце Беларусі ±
Петрыцкае (Беларусь)
Петрыцкае
Петрыцкае (Гомельская вобласць)
Петрыцкае

Пе́трыцкае[1] (трансліт.: Pietryckaje, руск.: Петрицкое) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 17 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 114 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў — Рэчыца.

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, якая на ўсходзе далучаецца да кароткай вуліцы блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года працавалі царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 годзе ў Ручаёўскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Петрыцкага сельсавета Лоеўскага, з 4 жніўня 1927 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя А. Г. Чарвякова, працавалі вятрак (з 1920 года), паравы млын (з 1928 года), гамарня і поўсцечасальня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1943 года фашысты спалілі 158 двароў і забілі 6 жыхароў. Пры вызваленні ў кастрычніку 1943 года вёскі і наваколляў загінулі 36 салдат 81-й стралковай дывізіі 89-го стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У 1959 годзе ў складзе калгасу імя Э. Тэльмана (цэнтр — вёска Тэльман). Ёсць ляснікоўства, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 68 гаспадарак, 117 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1834 год — 42 двары.
  • 1850 год — 50 двароў, 388 жыхароў.
  • 1885 год — 75 двароў 503 жыхара.
  • 1897 год — 106 двароў, 666 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 115 двароў, 749 жыхароў.
  • 1930 год — 149 двароў, 859 жыхароў.
  • 1940 год — 176 двароў.
  • 1959 год — 752 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 68 гаспадарак, 117 жыхароў.
  • 2006 год — 64 гаспадаркі, 115 чалавек, з якіх 7 ва ўзросце да 16 гадоў, 39 — у працаздольным і 69 — старэйшым за працаздольны.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]