Віктар Васілевіч Мікіта
Віктар Васілевіч Мікіта | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1955 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | графік |
Месца працы | |
Жанр | тэматычная карціна, партрэт, пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм, сюррэалізм |
Сайт | mikita.by |
![]() |
Віктар Васілевіч Мікіта (25 красавіка 1955, Гродна) — беларускі мастак — графік і жывапісец, педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
1966—1973 Рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка.
1973—1976 Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Вучыўся ў П. Свентахоўскага, В. Шаранговіча, А. Шэверава.
З 1976 бярэ ўдзел у мастацкіх выстаўках.
З 1981 член Саюзу мастакоў Беларусі, сябра творчай суполкі «Пагоня».
1981—1986 выкладаў на кафедры графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.
2008 — 2015 выкладаў у Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава ў Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў кніжнай, станкавай графіцы, камбінаванай тэхніцы і ў жывапісу. Ілюстраваў беларускія і замежныя кніжныя выданні. Творы выконвае ў камбінаванай тэхніцы і ў адметнай аўтарскай манеры, якая спалучае ў сабе сінтэз прыёмаў скульптуры (рэльефнасць паверхні), графікі (абмежаванасць і збліжанасць колераў) і жывапісу.
Браў удзел у замежных конкурсах графікі ў Грэцыі, Францыі, Эфіопіі, Польшчы, Балгарыі, Расіі, Украіне. Мае замежныя і беларускія дыпломы конкурсаў кніжнай графікі. Творам ўласцівыя рысы асацыятыўнасці, метафарычнасци, сімволіка-алегарычныя матывы.
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, літаратурных музеях Якуба Коласа, Янкі Купалы, Доме-музеі Адама Міцкевіча, у Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях замежжа.
Мастак супрацоўнічае з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі, РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка», выконваючы арыгінал-макеты паштовых марак і мастацкіх капэрт.
Паштовыя маркі[правіць | правіць зыходнік]
Капэрты[правіць | правіць зыходнік]
Капэрта Белпошты 2006 г. Інтэрпрэтацыя гравюры Дзюрэра. Камбінаваная тэхніка, 110 х 75 см
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Віктар Васілевіч Мікіта на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Педагогі Беларусі
- Мастакі марак