Віктар Георгіевіч Сцянько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Георгіевіч Сцянько
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1949(1949-06-21)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Віктар Георгіевіч Сцянько́[3] (нар. 21 чэрвеня 1949 — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Пліса 2 Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. У 1968—1970 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі[4]. У 1976 годзе скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут. У 1977—1978 гадах працаваў хірургам у раённай бальніцы[4]. Клінічны ардынатар кафедры шпітальнай хірургіі Курскага медыцынскага інстытута ў 1978—1980 гадах[4]. У 1983 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры шпітальнай хірургіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута[4]. У 1983—1985 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзяленні таракальнай хірургіі Навукова-даследчага інстытута анкалогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.

З 1985 года Віктар Георгіевіч Сцянько ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце: асістэнт (1985—1988, 1990—1991), прафесар (1991—1998), загадчык кафедры факультэцкай хірургіі (1998—1999), загадчык кафедры хірургічных хвароб № 2 з курсам уралогіі (2000—2004). У 1988—1990 гадах дактарант НДІ лазернай хірургіі Міністэрства аховы здароўя СССР[4]. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю[4]. З 2005 года В. Г. Сянько прафесар кафедры псіхалогіі, з 2011 года прафесар кафедры крымінальнага права, працэса і крыміналогіі Беларускага інстытута правазнаўства[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. Г. Сянько належаць працы па дыягностыцы і хірургічнаму лячэнню ранніх формаў рака страўніка, прымяненню лазераў у хірургіі анарэктальнай вобласці. Аўтар і сааўтар больш за 170[4] навуковых прац, двух манаграфій, вынаходстваў, рацыяналізатарскіх прапаноў, вучэбных дапаможнікаў, метадычных рэкамендацый, тыпавых вучэбных праграм. Упершыню ў Беларусі ўкараніў аперацыі з выкарыстаннем высокаэнергетычных лазераў, а таксама лячэнне гнойных ран метадам фотадынамічнай тэрапіі[4].

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны сярэбраны медалём ВДНГ СССР (1989) за новы метад лячэння гнойных ран з выкарыстаннем лазераў і імабілізаваных ферментаў[4]. За ўнесены ўклад у развіццё лазернай медыцыны ў 1998 годзе абраны акадэмікам Лазернай акадэміі навук Расійскай Федэрацыі[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]