Віктар Якаўлевіч Станіцын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Якаўлевіч Станіцын
Дата нараджэння 20 красавіка (2 мая) 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 1976(1976-12-24)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Yelena Ponsova[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог
Гады актыўнасці з 1918
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Масквы» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя К. С. Станіслаўскага
IMDb ID 0822337

Стані́цын Віктар Якаўлевіч[2] (сапр. Гёзе)[2] (20 красавіка (2 мая) 1897 — 24 снежня 1976) — савецкі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1948).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і прысяжнага паверанага[3] ў горадзе Екацярынаслаў (сучасны Дніпро). У 1916 годзе скончыў гімназію і паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[3]. З універсітэта быў мабілізаваны ў армію і пасля дэмабілізацыі ў канцы 1917 года вярнуўся ў Екацярынаслаў[3]. У 1918 годзе (пасля распаду шлюбу бацькоў) разам з маці пераехаў у Маскву[3], дзе паступіў на вучобу ў 2-ю студыю Маскоўскага Мастацкага тэатра. З 1924 года акцёр у трупе Мастацкага тэатра, у 1930—1950 гадах — рэжысёр-пастаноўшчык. З 1948 года — вядучы педагог, прафесар у Школе-студыі Мастацкага тэатра, 1957 года член мастацкага кіраўніцтва тэатра. Член КПСС с 1954 года.

Памёр В. Я. Станіцын 23 снежня 1976 года. Пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

В. Я. Станіцын — мяккі лірычны акцёр, які ўносіць у выкананне гумар, чароўнасць, бытавую дакладнасць[4].

Сярод тэатральных роляў: Нікс («Зялёнае кольца» З. М. Гіпіус), Ролер («Разбойнікі» Ф. Шылера), Андрэй Прозараў («Тры сястры» А. П. Чэхава), Кураслепаў, Кудраш («Гарачае сэрца», «Граза» А. М. Астроўскга), Рапяцілаў («Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава), фон Шрат («Дні Турбіных» М. А. Булгакава), прапаршчык Абаб («Браняпоезд 14-69» У. В. Іванава), губернатар («Мёртвыя душы» А. С. Грыбаедава), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна» паводле Л. М. Талстога), замежны пісьменнік («Крамлёўскія куранты» М. Ф. Пагодзіна), Мядзведеў («На дне» М. Горкага), інспектар Міч («Сола для гадзінніка з боем» О. Загадкіна) і інш.

Таксама В. Я. Станіцын здымаўся ў кіно. Выканаў ролі ў фільмах «Справы і людзі» (1932), «Чатыры візіты Самуэля Вульфа» (1934), «Зоры Парыха» (1936), «Юбілей» (1944), «Без віны вінаватыя» (1945), «Трэці ўдар» (1947), «Падзенне Берліна» (1949), «Ганна Карэніна» (тэлевізійны фільм, 1953), «Вайна і мір» (1967) і інш.

Як рэжысёр паставіў спектаклі «Піквікскі клуб» паводле Ч. Дыкенса (1934), «Апошнія дні» М. Булгакава (1943, разам з В. Тапарковым), «Рускія людзі» К. Сіманава (1943, разам з М. В. Кнебель, мастацкі кіраўнік М. П. Хмялёў), «Разлом» Б. Лаўранёва (1950, разам з І. Раеўскім), «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра (1955, разам з П. Масальскім), «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера (1957), «Вішнёвы сад» (1958) і «Чайка» (1960, разам з І. Раеўскім) А. П. Чэхава, «Кветкі жыцця» М. Пагодзіна (1961, разам з І. М. Тарханавым і А. М. Каравым) і інш.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Viktor Stanitsyn // https://www.mymovies.it/persone/-/113987
  2. а б БелЭн 2002.
  3. а б в г Электронная энциклопедия немцев России (НИЭЭНР) (руск.)
  4. Станицын Виктор Яковлевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стані́цын Віктар Якаўлевіч (сапр. Гёзе) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 148. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • З. Вл. Стани́цын Виктор Яковлевич (наст. фам. Гёзе) // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1079—1080. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. (руск.)
  • Станицын Виктор Яковлевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]