Віталь Валер’евіч Трубіла
Поўнае імя | Віталь Валер’евіч Трубіла | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 студзеня 1985[1][2] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Віталь Трубіла (нар. 7 студзеня 1985, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2014).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец брэсцкага футбола, хутка апынуўся ў Мінску, а ў 2006—2012 гадах гуляў у Чэхіі.
У жніўні 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У мінскім клубе стаў выступаць на пазіцыі левага абаронцы. З’яўляўся на полі нерэгулярна: многа прапускаў праз траўмы, прайграваў канкурэнцыю за месца ў аснове Дзмітрыю Молашу. У выніку па заканчэнні сезона 2013 пакінуў мінскі клуб.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[3]. Спачатку гуляў на пазіцыі левага абаронцы, але хутка страціў месца ў аснове. Пазней, у жніўні 2014 года, быў выстаўлены гомельскім клубам на трансфер[4] і перастаў з’яўляцца нават на лаўцы запасных. У снежні 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны[5].
У студзені 2015 года некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама»[6]. Пазней прыбыў на прагляд у саратаўскі «Сокал», з якім у лютым 2015 года падпісаў кантракт[7]. У складзе «Сокала» стаў пастаянным іграком асновы, у 12 матчах зрабіў тры галявыя перадачы[8]. Па заканчэнні сезона, аднак, не атрымаў прапановы аб падаўжэнні кантракта.
6 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Трубілы ў салігорскі «Шахцёр»[9]. Аднак Віталь спачатку заставаўся на лаўцы запасных і толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск»[10]. У складзе «Мінска» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам яшчэ на год[11]. У сезоне 2017 працягваў выступаць у аснове мінчан, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў праз траўмы. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[12].
У лютым—сакавіку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года далучыўся да «Слуцка», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[13]. Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, а з мая замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[14]. У сезоне 2019 заставаўся іграком асновы, толькі ў красавіку і маі не гуляў з-за траўмы.
У снежні 2019 года падпісаў новае пагадненне з клубам[15]. У сезоне 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У снежні 2020 года пакінуў «Слуцк»[16] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[17].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2005 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі на турніры ў Досе, але больш у моладзевую каманду не ангажаваўся.
У 2011 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў пастаянна выклікаць Трубілу ў зборную, нават нягледзячы на тое што ён не мог замацавацца ў аснове мінскага «Дынама».
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2012, 2013, 2015
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Vitali Trubilo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vitali Trubila // FBref.com
- ↑ Футбол. Виталий Трубило подписал контракт с "Гомелем" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2014.
- ↑ "Гомель" выставил Романюка и Трубило на трансфер (руск.). football.by (1 жніўня 2014). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ "Гомель" расторг контракт с Трубило (руск.). football.by (1 студзеня 2015). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Трубило тренируется с брестским «Динамо» (руск.). by.tribuna.com (29 студзеня 2015). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Виталий Трубило подписал контракт с "Соколом" (руск.). football.by (15 лютага 2015). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Дело – Труба. Виталий Трубило вернулся в большой футбол (руск.). by.tribuna.com (9 мая 2015). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Виталий Трубило подписал контракт с солигорским "Шахтером" (руск.). football.by (6 ліпеня 2015). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Виталий Трубило подписал контракт с "Минском" (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Виталий Трубило продлил контракт с "Минском" (руск.). football.by (20 студзеня 2017). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск» (руск.). by.tribuna.com (28 снежня 2017). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Виталий Трубило подписал контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (28 сакавіка 2018). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Виталий Трубило продолжит выступать за "Слуцк" (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (15 снежня 2019). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Трубило покинул "Слуцк" (руск.). football.by (16 снежня 2020). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Футбол. Виталий Трубило завершил карьеру (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 2 мая 2024.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
- Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
- Ігракі ФК Дарыда
- Ігракі ФК Банік Мост
- Ігракі ФК Фастаў Злін
- Ігракі ФК Славія Прага
- Ігракі ФК Багеміянс 1905
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Сокал Саратаў
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Слуцк