Дзмітрый Васілевіч Молаш

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Молаш)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Молаш
Dmitry Molosh.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Васілевіч Молаш
Нарадзіўся 10 снежня 1981(1981-12-10)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Flag of Russia.svg Расія
Рост 172 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Латвія Ліепая
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1996 — 1998 Беларусь Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера*
1999 Беларусь Маладзечна 8 (0)
2000 — 2006 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 118 (10)
2000   Беларусь РШВСМ-Алімпія (Мінск) 22 (2)
2007 — 2008 Расія Носта (Наватроіцк) 52 (3)
2009 — 2010 Расія Сібір (Новасібірск) 51 (12)
2011 — 2012 Расія Крылы Саветаў (Самара) 15 (0)
2012 — 2014 Беларусь Дынама (Мінск) 18 (1)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2004 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
2006 — 2011 Беларусь Беларусь 14 (0)
Трэнерская кар’ера
2016 Беларусь Смалявічы-СТІ трэнер
2016 Беларусь Смалявічы-СТІ в.а.
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ
2018 — 2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2020 Латвія Ліепая трэнер
2020 — Латвія Ліепая

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Дзмітрый Молаш (нар. 10 снежня 1981, Міханавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам латвійскага клуба «Ліепая».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за БАТЭ і ў 2006 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам беларускага чэмпіянату. Пасля гуляў у Расіі, у 2010 годзе стаў па меркаванні заўзятараў найлепшым іграком «Сібіры» (за гэты клуб забіў даволі шмат для абаронцы галоў, галоўным чынам моцнымі ўдарамі здалёк і са штрафных). У жніўні 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама», але хутка атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

Першую палову сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2013 года зноў з’явіўся на полі, пры гэтым новы трэнер Роберт Маскант зрабіў Молаша капітанам каманды, але пазней зноў атрымаў траўму. У верасні 2013 года вярнуўся і трывала гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2013 года за інцыдэнт у матчы з БАТЭ, калі Молаш груба выказаўся супраць рашэння арбітра, атрымаў дыскваліфікацыю на два месяцы.

У лютым 2014 года быў абраны капітанам «Дынама» на сезон 2014[2]. У пачатку сезона 2014 чаргаваўся на пазіцыі левага абаронцы з Андрэем Залескім, але ў красавіку 2014 года атрымаў чарговую траўму. Вярнуўшыся на поле ў жніўні, стаў чаргаваць выступы ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. 27 кастрычніка 2014 года забіў першы гол за «Дынама», якім дапамог перамагчы салігорскі «Шахцёр» (2:1). Па заканчэнні кантракта з «Дынама» ў снежні 2014 года пакінуў сталічны клуб[3].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2004 у Германіі. З 2006 па 2011 год — ігрок нацыянальнай зборнай, за якую правёў 14 матчаў.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2015 года Молаш, які так і не здолеў знайсці новы клуб, перайшоў на трэнерскую працу ў дзіцяча-юнацкую школу БАТЭ, тым самым завяршыўшы кар’еру іграка[4]. У студзені 2016 года стаў трэнерам новага фарм-клуба БАТЭ — «Смалявічаў-СТІ»[5]. У чэрвені 2016 года, пасля звальнення з клуба Віталя Рагожкіна, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[6]. У лютым 2017 года зацверджаны ў якасці трэнера «Смалявічаў-СТІ»[7]. Па выніках сезона 2017 смалявіцкі клуб атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, але Молаш у снежні 2017 года пакінуў клуб[8].

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Алега Дулуба ў барысаўскім БАТЭ[9]. Застаўся ў камандзе і пазней, калі галоўным трэнерам стаў Аляксей Бага. У снежні 2019 года ўслед за Багам пакінуў БАТЭ[10].

У студзені 2020 года стаў памочнікам галоўнага трэнера ў латвійскім клубе «Ліепая»[11], а ў чэрвені таго ж года ўзначаліў каманду[12].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]