Віталь Віктаравіч Рушніцкі
Поўнае імя | Віталь Віктаравіч Рушніцкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 студзеня 1990[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Віталь Рушніцкі (нар. 17 студзеня 1990, Масты) — беларускі футбаліст, нападнік пінскага «Стэнлеса».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У маладосці трапіў у структуру мінскага «Дынама» і ўжо ў 15-гадовым узросце пачаў гуляць за дубль. Пазней прыцягваўся да асноўнага складу, але так і не дэбютаваў. У пачатку 2008 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. Другую палову 2009 года правёў у бабруйскай «Белшыне», пасля вяртання ў Самару перастаў з’яўляцца на полі і пакінуў клуб.
У 2011 годзе далучыўся да клуба беларускай Першай лігі «Ведрыч-97», у другой палове сезона гуляў за «Смаргонь». У 2012 годзе стаў іграком узбекскага «Шуртана», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка, пазней вярнуўся ў «Смаргонь». Сезон 2013 распачаў у «Полацку», аднак неўзабаве ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы, і Віталь разам з большасцю ігракоў клуба пакінуў каманду.
У сезоне 2014 гуляў у Другой лізе за клуб «Колас-Дружба», з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. На наступны год перайшоў у пінскую «Хвалю», за якую ў сезоне 2015 забіў 12 галоў. Паспяхова пачаў сезон 2016, пасля першай паловы чэмпіянату з 13 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Другой лігі.
У ліпені 2016 года перайшоў у «Слуцк»[3]. 29 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:0). Пазней страціў месца ў старце, стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 працягваў з’яўляцца на полі, выхадзячы на замену. 3 чэрвеня 2017 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму «Іслачы», чым прынёс слуцкаму клубу перамогу з лікам 2:1. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[4].
Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» вярнуўся ў пінскую «Хвалю»[5], а ў студзені 2018 года папоўніў склад жыткавіцкага ЮАС[6]. У чэрвені 2018 года пакінуў жыткавіцкі клуб[7].
У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з «Лідай»[8], па заканчэнні сезона 2018 пакінуў лідскі клуб. У 2019—2020 гадах гуляў у Другой лізе у складзе пінскага «Стэнлеса», быў найлепшым бамбардзірам каманды.
У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Хваляй» і ў лютым падпісаў з ёй кантракт[9]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Хвалю»[10]. Хутка зноў далучыўся да «Стэнлеса», у сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка каманды[11]. У сакавіку 2023 года было абвешчана, што Рушніцкі застанецца ў «Стэнлесе» на сезон 2023.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыях чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009
Зноскі
- ↑ Vitali Rushnitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vitaly_rushnitsky/
- ↑ Голяткин, Кибук и Рушницкий подписали контракты со "Слуцком"
- ↑ "Слуцк" расстался с Рушницким
- ↑ Рушницкий вернулся в "Волну"
- ↑ Рушницкий перешел в ЮАС
- ↑ 1-я и2-я лиги. Анонс. “Волна”: Кирилко вместо Шульжика
- ↑ "Лида" подписала Рушницкого и рассталась с Лозко
- ↑ Рушницкий вернулся в «Волну»
- ↑ Виталий Рушницкий и Максим Павловец покинули "Волну"
- ↑ Виталий Рушницкий снова игрок "Стэнлеса"
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Мастах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Шуртан
- Ігракі ФК Полацк
- Ігракі ФК Колас-Дружба
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Стэнлес Пінск