Віталь Віктаравіч Рушніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віталь Рушніцкі)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Віталь Рушніцкі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Віктаравіч Рушніцкі
Нарадзіўся 17 студзеня 1990(1990-01-17)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі ДЮСШ-3-Стэнлес
Нумар 9
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2007 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2008 — 2010 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 0 (0)
2009   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 8 (1)
2011 Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) 12 (0)
2011 Сцяг Беларусі Смаргонь 12 (5)
2012 Сцяг Узбекістана Шуртан (Гузар) 12 (0)
2012 Сцяг Беларусі Смаргонь 6 (1)
2013 Сцяг Беларусі Полацк 3 (0)
2014 Сцяг Беларусі Колас-Дружба (Гарадзішча) 19 (11)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Хваля (Пінск) 26 (25)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Слуцк 17 (1)
2017 Сцяг Беларусі Хваля (Пінск) 10 (2)
2018 Сцяг Беларусі ЮАС (Жыткавічы) 5 (0)
2018 Сцяг Беларусі Ліда 11 (0)
2019 — Сцяг Беларусі ДЮСШ-3-Стэнлес (Пінск) 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 6 (7)
2008 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 4 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 красавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2017.

Віталь Рушніцкі (нар. 17 студзеня 1990, Масты) — беларускі футбаліст, нападнік пінскага «ДЮСШ-3-Стэнлес».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У маладосці трапіў у структуру мінскага «Дынама» і ўжо ў 15-гадовым узросце пачаў гуляць за дубль. Пазней прыцягваўся да асноўнага складу, але так і не дэбютаваў. У пачатку 2008 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. Другую палову 2009 года правёў у бабруйскай «Белшыне», пасля вяртання ў Самару перастаў з’яўляцца на полі і пакінуў клуб.

У 2011 годзе далучыўся да клуба беларускай Першай лігі «Ведрыч-97», у другой палове сезону гуляў за «Смаргонь». У 2012 годзе стаў іграком узбекскага «Шуртана», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка, пазней вярнуўся ў «Смаргонь». Сезон 2013 распачаў у «Полацку», аднак неўзабаве ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы, і Віталь разам з большасцю ігракоў клуба пакінуў каманду.

У сезоне 2014 гуляў у Другой лізе за клуб «Колас-Дружба», з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. На наступны год перайшоў у пінскую «Хвалю», за якую ў сезоне 2015 забіў 12 галоў. Паспяхова пачаў сезон 2016, пасля першай паловы чэмпіянату з 13 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Другой лігі.

У ліпені 2016 года перайшоў у «Слуцк»[2]. 29 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:0). Пазней страціў месца ў старце, стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 працягваў з’яўляцца на полі, выхадзячы на замену. 3 чэрвеня 2017 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму «Іслачы», чым прынёс слуцкаму клубу перамогу з лікам 2:1. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[3].

Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» вярнуўся ў пінскую «Хвалю»[4], а ў студзені 2018 года папоўніў склад жыткавіцкага ЮАС[5]. У чэрвені 2018 года пакінуў жыткавіцкі клуб[6].

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з «Лідай»[7], па заканчэнні сезону 2018 пакінуў лідскі клуб. Сезон 2019 пачаў у складзе пінскага «ДЮСШ-3-Стэнлес».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыях чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]