Шайлер Колфакс
Шайлер Колфакс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Schuyler Colfax | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уліс Грант | ||||||
Папярэднік | пасада вакантная Эндру Джонсан |
||||||
Пераемнік | Генры Уілсан | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аўраам Лінкальн Эндру Джонсан |
||||||
Папярэднік | Гэлуша Гроу | ||||||
Пераемнік | Тэадор Памерой | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Норман Эдзі | ||||||
Пераемнік | Джон Шэнкс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 сакавіка 1823[1][2][3] |
||||||
Смерць |
13 студзеня 1885[1][2][3] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Schuyler Colfax[d][4] | ||||||
Маці | Hannah Stryker[d][4] | ||||||
Жонка | Ellen Maria Colfax[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Шайлер Колфакс (англ.: Schuyler Colfax, 23 сакавіка 1823 — 13 студзеня 1885) — амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1869—1873 гг.
Быў унукам генерала Уільяма Колфакса, які ўдзельнічаў у Вайне за незалежнасць. У 1836 г. разам з айчымам Колфакс пераехаў у Індыяну, дзе займаўся журналістыкай, у 19 гадоў стаў рэдактарам газеты. Будучы прыхільнікам партыі вігаў, Колфакс ў 1850 беспаспяхова і ў 1854 годзе паспяхова балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў, крытыкуючы закон Канзас-Небраска. На прэзідэнцкіх выбарах 1868 рэспубліканскі кандыдат Уліс Грант прапанаваў Колфаксу месца віцэ-прэзідэнта. На выбарах пара Грант-Колфакс атрымала ўпэўненую перамогу, і яны сталі самай маладой парай Прэзідэнт-Віцэ-прэзідэнт у гісторыі ЗША да абрання Біла Клінтана і Альберта Гора ў 1992 (абодвум было па 46 гадоў).