Ганібал Гэмлін
Ганібал Гэмлін (англ.: Hannibal Hamlin, 27 жніўня 1809 — 4 ліпеня 1891) — амерыканскі палітык, сенатар ад штата Мэн, 16-ы віцэ-прэзідэнт ЗША на першым тэрміне Аўраама Лінкальна ў перыяд Грамадзянскай вайны.
Пасля заканчэння мясцовых школ і Хебранскай Акадэміі Гэмлін, змяніўшы мноства прафесій, у 1833 г. прыступіў да юрыдычнай практыкі. У 1836 г. Гэмлін быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Мэна, дзе знаходзіўся да 1841 г. У 1840 г. ён няўдала спрабаваў быць выбраным у Палату прадстаўнікоў ЗША, у якой знаходзіўся ў 1843—1847 гг. У 1848 г. ён быў абраны па вакансіі ў Сенат, а ў 1851 г. на поўны тэрмін. У той перыяд ён быў членам Дэмакратычнай партыі, і падтрымліваў кандыдатуру Франкліна Пірса на выбарах у 1852 годзе. 12 чэрвеня 1856 года Гэмлін выйшаў з Дэмакратычнай партыі і ўступіў у новаствораную Рэспубліканскую партыю. 8 студзеня 1857 г. Гэмлін стаў губернатарам Мэна, будучы абраны са значным большасцю галасоў, але ўжо 25 лютага пакінуў гэты пост і вярнуўся ў Сенат.
У 1860 г. Гэмлін быў намінаваны у віцэ-прэзідэнты ў пары з Аўраамам Лінкальнам на прэзідэнцкіх выбарах, і быў абраны, стаўшы першым віцэ-прэзідэнтам ад Рэспубліканскай партыі, а таксама ад штата Мэн. Гэмлін паказаў сябе як моцны аратар і перакананы супернік рабства. Гэмлін спрыяў прызначэнню Джозефа Хукера на пасаду камандуючага Патамакскай арміяй.
Зноскі
- Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
- Віцэ-прэзідэнты ЗША
- Сенатары ЗША
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1809 годзе
- Нарадзіліся ў Мэне
- Памерлі 4 ліпеня
- Памерлі ў 1891 годзе
- Памерлі ў Мэне
- Пахаваныя ў Мэне
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
- Асобы
- Дыпламаты ЗША
- Старшыні камітэта па замежных справах Сената ЗША
- Сенатары ад штата Мэн
- Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Мэн
- Губернатары Мэна
- Паслы ЗША ў Іспаніі