Гарэт Хобарт
| Гарэт Хобарт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Garret Hobart | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Эдлай Эвінг I Стывенсан | ||||||
| Пераемнік | Тэадор Рузвельт | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
3 чэрвеня 1844[1][2] |
||||||
| Смерць |
21 лістапада 1899[1][2][…] (55 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Addison Willard Hobart[d][5] | ||||||
| Маці | Sophia Vanderveer[d][5] | ||||||
| Жонка | Джэні Татл Хобарт[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Гарэт Аугустус Хобарт (англ.: Garret Augustus Hobart; 3 чэрвеня 1844 — 21 лістапада 1899) — 24-ы Віцэ-прэзідэнт ЗША з 1897 па 1899 год.
Гарэт Хобарт нарадзіўся ў Лонг-Бранч, Нью-Джэрсі, у сям’і нашчадка англійскай эмігранта Эдысана Уіларда Хобарта і Сафіі Вандэрвір. У 1863 годзе скончыў Рутгерскі ўніверсітэт, дзе быў членам братэрства «Дэльта Фі». У 1866 годзе быў прыняты ў калегію адвакатаў, практыкаваўся ў Патэрсане, Нью-Джэрсі.
У 1868 годзе, пасля працы клеркам, Хобарт быў абраны суддзёй у Патэрсане. У 1871 годзе, калі яго цесць стаў мэрам, быў прызначаны на пасаду гарадскога адваката. З 1872 па 1876 служыў спікерам ў Генеральнай асамблеі Нью-Джэрсі. З 1876 па 1882 Хобарт быў членам Сената Нью-Джэрсі і яго прэзідэнтам у 1881 годзе. У Сенаце прадстаўляў акругу Пасеік.
У Рэспубліканскай партыі Гарэт Хобарт займаў пасады старшыні Рэспубліканскага камітэта Нью-Джэрсі ў 1880—1881 гадах, і члена Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі ў Нью-Джэрсі ў 1884—1896 гадах. У 1884 пацярпеў няўдачу на абранне ў Сенат ЗША.
У 1892 і 1895 гадах Хобарту прапаноўвалі балатавацца на губернатара Нью-Джэрсі, але ён адмовіўся. На выбарах 1896 года Хобарт быў абраны віцэ-прэзідэнтам.
Зноскі
- 1 2 Garret A. Hobart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Garret Hobart // GeneaStar
- ↑ https://archive.org/details/biographicalcycl00bige/page/47/mode/1up
- ↑ Find a Grave — 1996.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- U.S. Senate biography
- Owings Stone biography Архівавана 20 снежня 2013.