Генры Уілсан
| Генры Уілсан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Henry Wilson | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Шайлер Колфакс | ||||||
| Пераемнік | Уільям Элман Уілер | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | George S. Boutwell[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Julius Rockwell[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
16 лютага 1812[1][2]
|
||||||
| Смерць |
22 лістапада 1875[1][2] (63 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Jeremiah Jones Colbath | ||||||
| Бацька | Winthrop Colbath Jr.[d][3] | ||||||
| Маці | Abigail Witham[d][3] | ||||||
| Жонка | Harriet Malvina Wilson[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | кангрэгацыяналізм[d] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Бітвы | |||||||
Генры Уілсан (англ.: Henry Wilson; 16 лютага 1812[1][2], Фармінгтан[d] — 22 лістапада 1875[1][2], Вашынгтон) — амерыканскі палітык, Віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1873—1875 гадах, член Рэспубліканскай партыі ЗША.
На працягу ўсёй сваёй кар'еры Уілсан быў вядомы тым, што адстойваў непапулярныя справы, у тым ліку правы працоўных як для белых, так і для чарнаскурых, а таксама адмену рабства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Генры Уілсан нарадзіўся 16 лютага 1812 года пад імем Джэрэмайя Джонс Колбат (англ.: Jeremiah Jones Colbath), але ў 1833 годзе змяніў імя на Генры Уілсан, пераехаў з Фармінгтана ў Нэйцік (штат Масачусетс) і заняўся шавецкім рамяством.
Завяршыўшы там сваю адукацыю, ён у 1841—1852 гадах быў дэпутатам легіслатуры Масачусетса, а ў 1848—1851 гадах быў уладальнікам і рэдактарам газеты «Boston Republican».
У 1852 годзе беспаспяхова балатаваўся ў Кангрэс, а ў 1853 годзе — у губернатары Масачусетса. У 1855 годзе быў абраны па замяшчэнні ў Сенат ад кааліцыі Дэмакратычнай патрыі, а ў 1859, 1865 і 1871 гадах пераабіраўся як рэспубліканец, выступаючы як актыўны крытык рабства, быў старшынёй Камітэта па ваенных справах, а падчас Грамадзянскай вайны сфармаваў і ўзначаліў 28-ы полк Масачусетскай добраахвотнай пяхоты.
Памёр 22 лістапада 1875 года ў Вашынгтоне.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генры Уілсан