Васіль Феадосьевіч Сербін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Сербін)
Васіль Феадосьевіч Сербін
Дата нараджэння 24 лютага 1918(1918-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 2002
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, дырыжор, хормайстар, кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР Народны артыст РСФСР
Нацыянальная прэмія ГДР

Васіль Феадосьевіч Се́рбін[1] (24 лютага 1918 — 2002) — дырыжор і хормайстар, Заслужаны артыст БССР (1954), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961), Народны артыст РСФСР (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Харкаве. У 1941 годзе скончыў Харкаўскую кансерваторыю. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 года мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор ансамбляў песні і танца Уральскай ваеннай акругі, Паўднёвай групы войскаў, Беларускай ваеннай акругі, Групы савецкіх войскаў у Германіі. З 1973 года В. Ф. Сербін у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, мастацкі кіраўнік, з 1983 года дырыжор бюро спецыяльных мерапрыемстваў.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1974 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар песень «Да спаткання, сталіца», «У Беларусі мы служым», «Марш мінскіх сувораўцаў» і іншых на вершы А. Астрэйкі, А. Бачылы, П. Броўкі, М. Танка, П. Харкова, М. Ясенія, апрацовак рускіх і беларускіх народных песень для мужчынскага хору.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]