Віктар Іванавіч Скорабагатаў
Віктар Іванавіч Скорабагатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лістапада 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Інструменты | вакал |
Прэміі |
Віктар Іванавіч Скорабагатаў (15 лістапада 1951, Мінск) — беларускі спявак (лірычны барытон), педагог, музычны дзеяч. Заслужаны артыст Беларусі (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую кансерваторыю (1977). 3 1977 саліст Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі, адначасова з 1985 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. У 1980—1981 стажыраваўся ў тэатры «Ла Скала» (Мілан). 3 1992 мастацкі кіраўнік створанай ім «Беларускай капэлы».
Валодае лёгкім рухомым голасам яркага тэмбру. Адзін з буйнейшых камерных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусветнай класікі розных гістарычных і эстэтычных кірункаў. Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана), Мефістофель («Фаўст» А. Радзівіла, опера адноўлена ў пастаноўцы В. Скорабагатава ў 1999), Бусыга («У пушчах Палесся» А. Багатырова). Іншыя ролі: Ніклаус («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха), Жэрмон («Травіята» Дж. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Малатэсуа («Дон Паскуале » Г. Даніцэці), Фігара, граф Альмавіва, Папагена («Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Ялецкі, Анегін, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Маэстра («Маэстра капэла» Д. Чымароза). У 1988—1994 ажыццявіў першы ў беларускім выканальніцкім мастацтве праект з 10 канцэртных праграм «Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVI—XX ст.».
З 2005 г. — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Даследчыцкая і педагагічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе старадаўнюю беларускую музыку, творчасць малавядомых беларускіх кампазітараў, у т.л. Я. Тарасевіча. Аўтар кніг па гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Галоўны рэдактар серый нотных выданняў: «Музыка старажытных сядзібаў» і «Беларускі гістарычны нотазбор» (з 1995). Мастацкі кіраўнік штогодняга фестывалю «Адраджэнне беларускай капэлы» (з 1991).
З 1985 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (пазней Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі): з 1985 па 1987 — выкладчык, з 1987 па 1998 — старшы выкладчык, 1998—2003 — дацэнт, з 2003 па 2009 — прафесар кафедры сольных спеваў. З 2010 — прафесар кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск), Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Талін), Усесаюзнага конкурсу маладых выканаўцаў савецкай песні (Рыга; усе 1976), Усесаюзнага конкурсу імя М. Глінкі (1979; Талін), дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў (1980, Парыж), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі (1999), Дзяржаўная прэмія Беларусі (1990).
Выбраная бібліянграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Зайгралі спадчынныя куранты Мн., 1998.
- Абышоўся без славы…: Кампазітар Ян Тарасевіч. Мн., 2001.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазурына Н. Г. Скорабагатаў Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 466—467. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Скорабагатаў Віктар Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР