Перайсці да зместу

Эрых Хонекер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрых Хонекер
Erich Honecker
Сцяг2-і Першы (з 1976 Генеральны) сакратар САПГ
3 мая 1971 — 18 кастрычніка 1989
Папярэднік Вальтэр Ульбрыхт
Пераемнік Эган Крэнц
Сцяг3-і старшыня Дзяржаўнага савета ГДР
29 кастрычніка 1976 — 18 кастрычніка 1989
Папярэднік Вілі Штоф
Пераемнік Эган Крэнц

Нараджэнне 25 жніўня 1912(1912-08-25)
Нойнкірхен, Рэйнская правінцыя, Германская імперыя
Смерць 29 мая 1994(1994-05-29) (81 год)
Сант’яга, Чылі
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ням.: Erich Ernst Paul Honecker
Бацька Вільгельм Хонекер
Жонка 1) Эдзіт Баўман
2) Маргат Файст
Дзеці дочкі: Эрыка (ад 1-га шлюбу)
Соня (ад 2-га шлюбу)
Веравызнанне атэізм
Партыя 1) КПГ (1930—1946)
2) САПГ (з 1946)
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды

ГДР:

Герой ГДР
Герой ГДР

СССР:

Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрых Хонекер (ням.: Erich Honecker, 25 жніўня 1912, Нойнкірхен29 мая 1994, Сант’яга-дэ-Чылі) — нямецкі палітычны дзеяч, шматгадовы кіраўнік Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (1971—1989 гг.), Генеральны сакратар САПГ і Дзяржсавета ГДР, Герой ГДР (1987), Герой Савецкага Саюза (1982).

Хонекер нарадзіўся 25 жніўня 1912 года ў горадзе Нойнкірхен (вобласць Саар), у сям’і гарняка.

У 1926 годзе ўступіў у Камуністычны саюз моладзі Германіі. У 1930—1931 гадах вучыўся ў Маскоўскай міжнароднай ленінскай школе. Прымаў удзел у будаўніцтве Магнітагорскага металургічнага камбіната ў складзе інтэрнацыянальных працоўных брыгад.

Пасля вяртання ў Германію працаваў сакратаром па палітычных пытаннях Саарскага акруговага камітэта КСМГ, быў членам сакратарыята Саарскага акруговага камітэта Камуністычнай партыі Германіі (КПГ). У 1934 годзе абраны членам ЦК КСМГ.

У гады фашысцкага рэжыму Хонэкер вёў у нелегальных умовах арганізацыйна-палітычную працу сярод моладзі ў Рурскай вобласці, у Бадэне, Гесэне, Вюртэмбергу, Пфальцы, кіраваў арганізацыяй КСМГ у Берлінскай акрузе.

За камуністычную дзейнасць быў арыштаваны нацыстамі ў 1935 годзе і прысуджаны да 10 гадоў зняволення. У красавіку 1945 года вызвалены з турмы Брандэнбург-Гёрдэн Савецкай Арміяй.

Пасля аб’яднання ў 1946 годзе КПГ і сацыял-дэмакратаў у савецкай зоне акупацыі і стварэння Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ) быў абраны ў цэнтральны камітэт новай партыі.

З 1949 года Эрых Хонэкер — дэпутат Народнай палаты Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР).

У 1949 годзе стаў сакратаром па справах моладзі ў ЦК САПГ.

У 1950—1958 гадах — кандыдат у члены, з 1958 года — член Палітбюро ЦК САПГ.

У 1955—1956 гадах Хонэкер знаходзіўся на вучобе ў Маскве ў Вышэйшай партыйнай школе (ВПШ) пры ЦК КПСС.

З 1971 года — старшыня Нацыянальнага савета абароны.

У маі 1971 года Эрых Хонекер змяніў Вальтэра Ульбрыхта на пасадзе першага сакратара САПГ. У кастрычніку 1976 года ён стаў старшынёй Дзяржаўнага савета, кіраўніком ГДР.

У кастрычніку 1989 года сышоў у адстаўку[2].