Галы (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Галы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
24
Насельніцтва
35 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Галы на карце Беларусі ±
Галы (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Галы (Буда-Кашалёўскі раён)
Галы (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Галы (Буда-Кашалёўскі раён)

Галы́[1] (трансліт.: Haly, руск.: Галы) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

На поўдні мяжуе з лесам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 11 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 59 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як ваколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Побач быў аднайменны фальварак, гаспадар якога ў 1866 годзе меў 988 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 292 дзесяцін зямлі.

У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 35 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1868 год — 12 двароў, 194 жыхара.
  • 1908 год — 19 двароў.
  • 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 35 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0