Медзвядзёва
Вёска
Медзвядзёва
|
Медзвядзёва[1] (трансліт.: Miedzviadziova, руск.: Медведёво) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.
На ўсходзе і поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
У 6 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін - Гомель), 44 км ад Гомеля.
Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Побач аўтадарога Буда-Кашалёва - Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да цэнтра якой з паўночнага ўсходу далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 17 жыхароў вёскі. У 1950-х гадах дзейнічала база Буда-Кашалёўскай МТС. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр - горад Буда-Кашалёва).
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
- 2004 год - 35 гаспадарак, 46 жыхароў.
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]
- 1959 год - 381 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год - 35 гаспадарак, 46 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мядзве́дзева
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх