Перайсці да зместу

Дзёміна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Дзёміна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
8
Насельніцтва
9 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Дзёміна на карце Беларусі ±
Дзёміна (Беларусь)
Дзёміна
Дзёміна (Гомельская вобласць)
Дзёміна

Дзёміна[1] (трансліт.: Dziomina, руск.: Дёмино) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

На ўсходзе мяжуе з лесам.

У 11 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 59 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Шарыбаўка (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — сяліба, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Актыўная забудова мястэчка даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

  • 2004 год — 8 гаспадарак, 9 жыхароў.
  • 1897 год — 1 двор, 10 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 12 двароў.
  • 1959 год — 75 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 8 гаспадарак, 9 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0