Ганна Кацярына Канстанцыя Ваза
| Ганна Кацярына Канстанцыя Ваза | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | палітык, Electress |
| Дата нараджэння | 7 жніўня 1619[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 кастрычніка 1651[1][2][…] (32 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Жыгімонт Ваза |
| Маці | Канстанцыя Габсбург |
| Муж | Філіп Вільгельм Пфальцкі[d] |
Ганна Кацярына Канстанцыя Ваза (польск.: Anna Katarzyna Konstancja Waza; 7 жніўня 1619[1][2][…], Варшава — 8 кастрычніка 1651[1][2][…], Кёльн, Куррэйнская імперская акруга[d]) — польская прынцэса, дачка караля Жыгімонта Вазы і Канстанцыя Габсбург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1619 годзе. Рана страціла маці (1631) і бацьку (1632). Каб забяспечыць княгіні матэрыяльнае існаванне, у 1632 годзе сейм прызначыў ёй Бродніцкае, Галубскае і Тухольскае староствы, якія раней належалі яе маці. Аднак гэтыя пасады былі адабраны ў княгіні пасля яе паўналецця ў 1638 годзе.
З 1637 года вядуцца размовы аб шлюбе Ганны Кацярыны Канстанцыі і Фердынанда Карла Габсбурга, спадчынніка Ціроля, пляменніка імператара Фердынанда II. Гэты шлюб, нягледзячы на неаднаразовыя дамоўленасці ў 1639 і 1641 гадах, не адбыўся. Перашкодай стаў малады ўзрост Фердынанда Карла і адсутнасць згоды наконт сумы пасагу.
Іншымі кандыдатамі на яе руку былі Фрыдрых Вільгельм (курфюрст Брандэнбурга) і Гастон Арлеанскі (брат караля Францыі Людовіка XIII).
Нарэшце, 8 чэрвеня 1642 года яна ў Варшаве выйшла замуж за Філіпа Вільгельма, будучага пфальца Рэйнскага. Прынесла яму значны пасаг у каштоўных камянях і грошах, агулам два мільёны талераў.
18 ліпеня 1645 года яна нарадзіла сваё адзінае дзіця, сына, які памёр у той жа дзень.
Памерла ў 1651 годзе без нашчадкаў. Пахавана ў езуіцкім касцёле ў Дзюсельдорфе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 >1 Mio. (Stand: 2025) // Deutsche Biographie — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001. Праверана 31 ліпеня 2018.
- 1 2 3 4 Lundy D. R. Anne Catherine Vasa // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.