Карл II (эрцгерцаг Аўстрыі)
Карл II | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Нараджэнне |
3 чэрвеня 1540[1][2][3] |
Смерць |
10 ліпеня 1590[1][2][3] (50 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Габсбургі |
Бацька | Фердынанд I Габсбург[6] |
Маці | Ганна Ягелонка[6] |
Жонка | Марыя Ганна Баварская[6][7] |
Дзеці | Фердынанд II Габсбург, Ганна Аўстрыйская, Марыя Крысціна Аўстрыйская[d], Кацярына Рэната Аўстрыйская[d], Грэгорыя Максімільяна Аўстрыйская[d][8], Элеанора Аўстрыйская[d], Максімільян Эрнст Аўстрыйскі[d], Маргарыта Аўстрыйская[6], Леапольд V Аўстрыйскі[d], Канстанцыя Аўстрыйская[d], Марыя Магдаліна Аўстрыйская[d], Карл Аўстрыйскі[d], Ferdinand von Habsburg[d][8], Elisabeth Erzherzogin von Österreich[d][8] і Karl Erzherzog von Österreich[d][8] |
Дзейнасць | арыстакрат |
Узнагароды | |
![]() |
Карл II (ням.: Karl II. Franz von Innerösterreich; 3 чэрвеня 1540, Вена — 10 ліпеня 1590, Грац) — эрцгерцаг Аўстрыйскі, кіраўнік Унутранай Аўстрыі з 1564 года. Належаў да Штырыйскай лініі Габсбургаў (Штырыя была цэнтрам герцагства Унутраная Аўстрыя).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Трэці сын імператара Фердынанда I і яго жонкі Ганны Багемскай і Венгерскай.
Герцаг першапачаткова міралюбіва адносіўся да пратэстантаў. У 1572 годзе Карл II узаконіў у краіне свабоду веравызнання і Грац стаў цэнтрам пратэстанцкага руху ўсёй Унутранай Аўстрыі. Аднак ужо ў 1573 годзе ён запрасіў у Штырыю езуітаў, якія ў 1586 годзе заснавалі Каталіцкі Грацкі ўніверсітэт. Сын і спадчыннік Карла II Фердынанд II працягнуў барацьбу з пратэстантамі і выгнаў са Штырыі пратэстанцкіх прапаведнікаў.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У 1571 годзе ён ажаніўся с сваёй пляменніцай Марыяй Ганнай Баварскай (1551—1608), дачкой герцага Баварскага Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Дзеці:
- Фердынанд (1572),
- Ганна (1573—1598), жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Крысціна (1574—1621), жонка Жыгімонт Баторы,
- Катарына (1576—1595),
- Елізавета (1577—1586),
- Фердынанд (1578—1637), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд II,
- Карл (1579—1580),
- Грэгорыя (1581—1597),
- Элеанора (1582—1620),
- Максіміліян Эрнст (1583—1616),
- Маргарыта (1584—1611), жонка караля Іспаніі Філіпа III,
- Леапольд (1586—1632), эрцгерцаг Аўстрыйскі, жанаты на Клаўдзіі Медычы,
- Канстанцый (1588—1631), другая жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Магдалена (1589—1631), жонка Козіма II Медычы,
- Карл (1590—1624), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна, біскуп.
Зноскі
- ↑ а б Karl of Inner Austria // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Karl II Erzherzog von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Karl II. von Innerösterreich // Salzburgwiki
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Karl II. von Steiermark // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 358.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118560069 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл II, эрцгерцаг Аўстрыйскі