Гардзіеўцаўскі сельсавет
Гардзіеўцаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Ашмянскі раён |
Уключаў | 40 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гардзіеўцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 11 лютага 1972 |
Гардзіе́ўцаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гардзіеўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Анжадаўскі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Анжадава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гардзіеўцы, сельсавет перайменаваны ў Гардзіеўцаўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 11 лютага 1972 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Крайванцаўскага (23 населеныя пункты: Анжадава, Бікяны, Буянішкі, Гардзіеўцы, Гольманты, Жодаўка, Кадзі, Касацішкі, Крывая, Латвелі, Ліпнягі, Лукшаны, Марцінова, Мельніца, Нартуны, Новая Тарасаўшчына, Падталеі, Патрубішкі, Раўніны, Старая Тарасаўшчына, Талеі, Цішканы, Юсялішкі) і Мураванаашмянкоўскага (17 населеных пунктаў: Анцулі, Бена, Гальгінішкі, Гервішкі, Грыгі Гаравыя, Грыгі Далавыя, Куляшы, Марачанка, Масі, Насканцы, Пагулянка, Памерач, Побень, Рудзішкі, Сайлюкі, Слоцішкі і Стрэлы) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 40 населеных пунктаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.