Перайсці да зместу

Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў
руск.: Гавриил Андреевич Сарычев
Дата нараджэння 1763[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня (11 жніўня) 1831[1][2][…] ці 1831[3]
Месца смерці
Бацька Andrej Saryčev[d]
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў Расійскі імператарскі флот
Званне адмірал
Камандаваў Q16698445? і Russian Hydrographic Service[d]
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Гаўрыла Андрэевіч Са́рычаў[4] (1763 — 11 жніўня 1831) — расійскі мараплавец, географ, гідрограф. Адмірал (1829). Ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1809).

У 1781 годзе скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім і Міжземным морах. У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя даследаванні на рэках Дняпро і Сож[4]. У 1785—1794 гадах прымаў удзел у экспедыцыі І. І. Білінгса  (руск.) у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, паўночнай частцы Ціхага акіяна. Даследаваў і нанёс на карту ўзбярэжжа Ахоцкага мора ад пасёлка Ахоцк да вусця ракі Алдома, астравы Прыбылова, Дыяміда, Святога Лаўрэнція, Святога Мацвея, усходні бераг Берынгава праліва, мыс Аляска. У 1799—1800 гг. камандаваў караблём «Масква»[5]. У 1802—1817 гг. праводзіў гідраграфічныя даследаванні па складанню марскіх карт, атласа і лоцый Балтыйскага мора і Фінскага заліва. У 1802—1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспедыцыю. У 1808 годзе ў якасці генерал-гідрографа ўзначаліў рускую гідраграфію[5]. З 1827 года галоўны камандзір Кранштацкага порта[5].

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод апублікаваных работ Г. А. Сарычава:

  • Путешествие флота капитана Сарычева по северо-восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану, ч. 1—2. — СПБ, 1802;
  • Правила, принадлежащие к морской геодезии — СПБ, 1804;
  • Путешествие капитана Биллингса чрез Чукотскую землю от Берингова пролива до Нижнеколымского острога и плавание капитана Галла… — СПБ, 1811;
  • Морской Атлас всего Балтийского моря с Финским заливом и Категатом — СПБ, 1812

і інш.

У гонар Г. А. Сарычава названы праліў паміж астравамі Святога Мацвея і Гала, пік на Алеуцкіх астравах, вулкан і пасёлак на востраве Матуа (Курыльскія астравы), сопка на Новай Зямлі, востраў у Чукоцкім моры каля ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і іншыя геаграфічныя аб’екты[5].

Зноскі

  1. а б Swartz A. Gavriil Andreevich Sarychev // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Gavriil Andreevich Sarychev // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  4. а б БелЭн 2002.
  5. а б в г Сарычев Гавриил Андреевич(недаступная спасылка) // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)