Людміла Аляксандраўна Жлоба
Людміла Аляксандраўна Жлоба | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Людміла Аляксандраўна Жлоба (нар. 16 мая 1947, Новасібірск) — беларускі архітэктар. Працуе ў вобласці ландшафтнай архітэктуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 16 мая 1947 года ў Новасібірску.
Скончыла ў 1971 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут[1]. У 1968—1969 гадах працавала ў бюро тэхнічнай эстэтыкі АНАПіК завода нізкавольтнай апаратуры ў Новасібірску[2]. 3 1970 года працавала ў Новакузнецку ў інстытуце «Кемераўграмадзянпраект», з 1973 года ў інстытуце «Мінскпраект» (старшы, вядучы архітэктар, кіраўнік групы). У 1999 годзе пераведзена начальнікам архітэктурна-праектнага аддзела і галоўным архітэктарам праектаў ва УП «Гарархбюро» пры Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама[1]. У 2007—2010 гадах галоўны архітэктар праектаў «Мінскграда». У 2010—2011 гадах вядучы эксперт «Дзяржбудэкспертыза» ў Мінску[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У Расіі выканала праект дэталёвай планіроўкаі жылога раёна «Тырган» (1970-72) і праект забудовы цэнтра гэтага раёна (1973) у г. Пракоп’еўску[2].
Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя М. Горкага (1975, у сааўт.) і часткі праспекта Ф. Скарыны ад плошчы Леніна да вул. Філімонава пасля будаўніцтва метро (1985), архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (1975—1989, Дзяржаўная прэмія СССР 1989), добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы аўтавакзала «Маскоўскі» (1990), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт.)[1], рэгуляванне і добраўпарадкаванне ракі Свіслач ад Драздоўскага вадасховішчы да Камсамольскага возера, рэканструкцыя і добраўпарадкаванне стадыёна «Дынама», тэрыторыі, якая прылягае да станцыі метро «Няміга», тэрыторыі студэнцкага гарадка БНТУ, тэрыторыі, якая прылягае да будынка Адміністрацыі Прэзідэнта (2003—2005); эскізны праект добраўпарадкавання тэрыторыі абмежаванай рэчышчам ракі Свіслач, вул. Няміга, пр. Машэрава і Палацам спорту; дэталёвы план паўднёва-ўсходняй часткі водна-зялёнага дыяметра г. Мінска ўздоўж р. Свіслач на ўчастку ад вул. Аранскай да МКАД (2007—2009); дэталёвы план тэрыторыі ў граніцах пр. Пераможцаў — МКАД — вул. Ціміразева — вул. праектаванай № 2 — (тэрыторыя паміж граніцамі ТАА «Гандлёвы дом „Ждановічы“» і жылой зонай раёна «Лебядзіны») — вул. 4-е Кольца (граніца жылога раёна «Лебядзіны»); канцэптуальныя рашэнні планіроўкі і забудовы пр. Пераможцаў (2008)[2].
Аўтар мемарыяла ахвярам трагедыі на Нямізе (1999, у сааўтарстве з архітэктарамі Святланай Барысовіч, Аляксандрам Чадовічам і скульптарам Генадзем Буралкіным[3][4]; 2000, у сааўтарстве з архітэктарамі Святланай Барысовіч, Генадзем Лаўрэцкім і скульптарам Міхаілам Іньковым[4]).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989). Узнагароджана дыпломам Саюза архітэктараў БССР (1983), дыпломам 1-й ступені і медалём Саюза архітэктараў СССР (1984), сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1988), дыпломам Беларускага саюза архітэктараў (1993), дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры Рэспублікі Беларусь (Мінск, 2000), дыпломам Міжнароднага саюза архітэктараў у Сафіі (2000), дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры Рэспублікі Беларусь (Мінск, 2001), дыпломам лаўрэата VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры (Мінск, 2005)[2].
Зноскі
- ↑ а б в Жлоба Валянцін Піліпавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д Жлобо Людмила Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Итоги ХІІ Республиканского смотра-конкурса
- ↑ а б Открытие мемориала жертвам трагедии на Немиге (руск.). БДГ Деловая Газета (30 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 11.3.2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жлоба Людміла Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Жлобо Людмила Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Новасібірску
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Мінскграда
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Новакузнецка
- Ландшафтныя архітэктары Беларусі