Георгій Пятровіч Саснін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Пятровіч Саснін
руск.: Георгий Петрович Соснин
Дата нараджэння 7 лютага 1916(1916-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1999(1999-09-19) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец
Навуковая сфера стаматалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1971)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Варшавы»

Георгій Пятровіч Сасні́н[1] (руск.: Георгий Петрович Соснин; 7 лютага 1916 — 19 верасня 1999) — урач, вучоны ў галіне стаматалогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Зюльзя (Нерчынскі раён, Чыцінская вобласць Расіі). У 1933[2] годзе скончыў школу і да 1935 года працаваў тэхнікам-нарміроўшчыкам на камбінаце «Дарсун-золата». У 1935—1938 гадах вучыўся на рабфаку Маскоўскага энергетычнага інстытута. У 1938 годзе паступіў у Маскоўскі медыцынскі стаматалагічны інстытут, які скончыў у 1941 годзе. У 1941—1942 гадах клінічны ардынатар Цэнтральнай клінічнай бальніцы Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР[3] у Маскве. У жніўні 1942 года добраахвотнікам пайшоў на фронт[3]. Займаў пасаду начальніка хірургічнага аддзялення эвакашпіталя на Сталінградскім фронце[2]. У 1943—1944 гадах — ардынатар сківічна-тваравага аддзялення нейрахірургічнага шпіталя на 4-м Украінскім фронце, у 1944—1946 гадах — начальнік сківічна-тваравага аддзялення Галоўнага ваеннага шпіталя Войска Польскага[2]. Звольнены ў запас 30 красавіка 1946 года ў званні маёра медыцынскай службы[4].

З 1946 года Г. П. Саснін у Маскоўскім медыцынскім стаматалагічным інстытуце. Да 1949 года клінічны ардынатар кафедры артапедычнай стаматалогіі, у 1949—1951 гадах — загадчык лабараторыі матэрыялазнаўства, у 1951—1953 — асістэнт кафедры артапедычнай стаматалогіі. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. У 1953—1955 гадах Г. П. Саснін працаваў саветнікам галоўнага ўрача ўрадавай бальніцы ў Пхеньяне (Паўночная Карэя)[2]. У 1955—1957 гадах дацэнт кафедры артапедычнай стаматалогіі Кіеўскага медыцынскага інстытута, у 1957—1961 гадах загадчык кафедры артапедычным аддзяленнем Украінскага навукова-даследчага інстытута стаматалогіі ў горадзе Адэса, у 1961—1971 гадах — загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі Варонежскага медыцынскага інстытута[2].

З 1981 года Г. П. Саснін у Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1971—1988 гадах загадваў кафедрай артапедычнай стаматалогіі, з 1988 года яе прафесар.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Г. П. Сасніну належаць навуковыя працы па праблемах тэрапеўтычнай і артапедычнай стаматалогіі. Займаўся пытаннямі комплекснага лячэнні парадантыту. Распрацаваў метад лячэння вірусных, грыбковых і нейрагенных захворванняў у стаматалогіі.

Аўтар і сааўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, 10 вынаходстваў[2]. Кіраваў падрыхтоўкай доктарскай і 20 кандыдацкіх дысертацый[2].

Старшыня праўлення Рэспубліканскага навуковага таварыства стаматолагаў у 1972—1990 гадах, Быў членам прэзідыума Усесаюзнага таварыства стаматолагаў, савета па стаматалогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Здравоохранение Белоруссии».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны пяццю ордэнамі, медалямі, у тым ліку ўзнагародамі замежных дзяржаў[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]