Перайсці да зместу

Дзеравянчыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Глоўсевіцкі сельсавет)
Дзеравянчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзеравянчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 318
Плошча
  • 9 076 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1562
Код аўтам. нумароў 4

Дзеравя́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дзеравянчыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глоўсевіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глоўсевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акунінаўскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1966 года ў склад новаўтворанага Новадзевяткавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акунінава, Баравікі, Вяценюўка, Коласава, Партызанаўка і Сяркі), у склад Масілавіцкага сельсавета — вёска Заводны Лес, у склад сельсавета з Жыровіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бракава, Дзеравянчыцы, Крывая, Скоўдзічы і Тушэвічы)[2]. 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзеравянчыцы па месцы яго фактычнага знаходжання, сельсавет перайменаваны ў Дзеравянчыцкі. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікашылавіцкага сельсавета (аграгарадок Вялікія Шылавічы, вёскі Новая Стража, Савічы, Чапялева, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы)[3].

У цяперашні час на тэрыторыі сельсавета размешчана 19 населеных пунктаў: Бракава, Вербалаты, Глоўсевічы, Гуменікі, аг. Дзеравянчыцы, Забулле, Капусты, Літва, Новая Стража, Падмошша, Капусты, Рахавічы, Скоўдзічы, аг. Сурынка, Тушэвічы, Чапялёва, аг. Вялікія Шылавічы, Савічы, Якімавічы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1728 чалавек[4], з іх 88,4 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 2,6 % — украінцы, 1,2 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 2318 чалавек[6].

На 1 студзеня 2015 г. пастаянна пражываюць на тэрыторыі сельсавета 2779 чалавек, 1257 наяўных гаспадарак.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны 2 сельгаспрадпрыемствы: Слонімскае раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Пераможца»; Слонімскі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Суворава.

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.