Бары
Бары
Bari
![]()
| ||||||||||||||||||||||||||
Бары на Вікісховішчы
|
Бары (італ.: Bari) — горад-порт у Італіі, сталіца рэгіёну Апуліі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.
Заступнікам горада лічыцца Свяціцель Мікалай Цудатворац (San Nicola). Свята горада 9 мая.
Заснаваны старажытнымі рымлянамі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва Бары ў 2009 годзе склала 325000 чалавек. Насельніцтва горада застаецца прыкладна на адным узроўні з 1970 года. У апошні час з 2002 года насельніцтва пачало паступова павялічвацца.
Сярэдні ўзрост жыхароў Бары 42 гады. У горадзе дзяцей да 18 гадоў прыкладна пароўну з лікам пенсіянераў. Узровень нараджальнасці складае 8,67 чалавек на 1000 жыхароў.
Нацыянальны склад: італьянцы 96 %, албанцы 2 %, грэкі 0,5 %, імігранты з Афрыкі каля 1 %.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Горад з'яўляецца другім па значэнні эканамічным цэнтрам Паўднёвай Італіі (пасля Неапаля), хоць значных прамысловых вытворчасцей не мае.
Аснова эканомікі - гандаль, транспарт, турызм. Рэгіён Апулія з'яўляецца адным з асноўных агравытворцаў Італіі, які пастаўляе прадукты на ўнутраны рынак і на экспарт. Асноўныя тавары - алівы і аліўкавы алей, вінаград, віно. Добра развіта рыбалоўства.
У горадзе знаходзіцца адзін з галоўных партоў Італіі, які злучае яе з паромнымі пераправамі Харватыі (Дуброўнік), Грэцыі (Корфу, Ігуменіца, Патрас), Чарнагорыі (Бар) і Албаніі (Дурэс).
У Бары знаходзіцца буйны міжнародны аэрапорт Бары Палезэ. Авіярэйсы выконваюцца ў буйныя гарады Італіі (Рым, Мілан, Венецыя, Палерма, Балоння), а таксама ў Лондан, Парыж, Штутгарт і іншыя гарады.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.