Горад Ван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ван
турэцк.: Van
City of Van (view from Van Kalesi).jpg
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Насельніцтва
360 тыс. чалавек (2008)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
65000
Афіцыйны сайт
Ван на карце Турцыі
Горад Ван (Турцыя)
Горад Ван

Ван (турэцк.: Van), горад ва ўсходняй Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ван. Размешчаны на ўсходнім беразе возера Ван. Назва горада паходзіць ад армянскага ван — сяло, паселішча. 360 тыс. жыхароў (2008).

Узнік у І тыс. да н.э. Да VI ст. да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да I ст. да н.э. значны горад Старажытнай Арменіі. У 364 разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура II. У Х ст. у складзе Васпураканскага царства. 3 1022 пад уладай Візантыі, пасля — сельджукаў. У 2-й пал. XIV ст. двойчы разбураны войскамі Цімура. 3 XVII ст. пад уладай Турцыі. У I сусветную вайну 1914-18 армянскае насельніцтва Вана выселена і знішчана турэцкімі ўладамі.

У горадзе харчовая, цэментная прамысловасць. Чыгуначная станцыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ван // БелЭн у 18 т. Т. 3. - Мн., 1996.