Горад Славянск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Славянск
Слов’янськ
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 48°52′12″ пн. ш. 37°37′30″ у. д. / 48.87° пн. ш. 37.625° у. д. (G) (O) (Я)48°52′12″ пн. ш. 37°37′30″ у. д. / 48.87° пн. ш. 37.625° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Плошча
58,9 км²
Насельніцтва (2011)
118 602[1] чалавек
Тэлефонны код
(6262)[2]
Паштовыя індэксы
84100-84129
Афіцыйны сайт

Славянск (Украіна)
Славянск
Славянск

Славянск (укр. Слов'янськ) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на рацэ Казённы Тарэц (прыток Северскага Данца, басейн Дона). Уваходзіць у Краматорскую агламерацыю.


Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVI ст. на тэрыторыі сучаснага Славянску пачалі сяліцца беглыя сяляне з іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі крэпасць Тор. З тых часоў Славянск — цэнтр здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая версія заснавання горада: пад прыкрыццём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэнне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фарміраванню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676[3] заснаванне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем'яў.

У 16851764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палка. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус горада і стала цэнтрам павета Кацярынаслаўскага намесніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павета Слабадской-Украінскай1835 — Харкаўскай) губерні. З 1880-х чыгуначны вузел.

У 1930-я пачаўся рост прамысловасці Славянску. 19 красавіка 2011 горад атрымаў статус курорту дзяржаўнага значэння.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1971 — 134,5 тыс. чал.[4]
  • 2000 — 130 тыс. чал.[3]
  • 2012 — 118 тыс. чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартны вузел Данбаса. Прадпрыемствы з вытворчасці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудавання, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.

Турыстычная інфмармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славянск — адзін з найстарэйшых гразелячэбных курортных цэнтраў Украіны. З 19 красавіка 2011 г. з'яўляецца курортам дзяржаўнага значэння. У горадзе дзейнічае краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Государственный комитет статистики Украины. Сборник: Численность наличного населения Украины на 1 января 2011. Киев 2011. Ответственная за выпуск Тимошенко Г.В.
  2. Телефонный код для шестизначных номеров — (626), для пятизначных — (6262).
  3. 3,0 3,1 Славянск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. С. 504.
  4. Словянск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 504. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]