Род Войнаў-Грычынавічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Грычыны-Войны)
Jump to navigation Jump to search

Войны, Войны-Грычынавічы, Грычыны-Войны — шляхецкі род герба «Трубы» з Падляшша (Бельская зямля), вядомыя з 1-й пал. 15 ст. Пазней валодалі маёнткамі ў розных частках ВКЛ.

Прадстаўнікі роду[правіць | правіць зыходнік]

Мацвей Грычына (Грычынавіч)
Лаўрын (Ваўжынец) Мацвеевіч (? — 23.10.1580), сын Мацвея Грычыны (Грычынавіча) — падскарбі земскі літоўскі (з 1576);
Мацвей Лаўрынавіч
Андрэй Лаўрынавіч (? — паміж 19.6.1628/1630) — дваранін каралеўскі, крайчы вялікі літоўскі (1592—1620), падчашы вялікі літоўскі (з 1620), староста гарадзенскі (з 1601), староста ваўкавыскі (з 1618).
Пётр Андрэевіч (? — да 10.3.1633) — староста навадворскі, ваўкавыскі (з 1626), падстолі вялікі літоўскі (з 1631).
Вінцэнт Лаўрынавіч
Война Мацвеевіч Грычына, Воін Грычынавіч, хроснае імя Барыс (каля 1492 — 15.5.1582), сын Мацвея Грычыны (Грычынавіча) — падкаморы пінскі (1567—1570), дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі і пераломскі, юрбаркскі.
Герб Сямёна Войны. 1630
Сямён Войнавіч (? — 1599) — маршалак гаспадарскі (1584—1588), кашталян мсціслаўскі (з 1588); цівун ужвенцкі (з 1567), дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі. Выслужыў у вял.кн. Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці.
Мацвей Сямёнавіч (? — чэрв. 1607) — сакратар каралеўскі, пісар вялікі літоўскі (1589), падскарбі дворны літоўскі (з 1605); цівун ужвенцкі i паюрскі. Вялікі пасол у складзе пасольства 1590—1591 у Маскву, якое прадоўжыла Ям-Запольскае перамір’е 1582 на 12 гадоў.
Станіслаў Мацвеевіч (? — 11.2.1649) — каралеўскі пакаёвы дваранін, цівун гандынскі (з 1637), староста палангскі, кухмістр вялікі літоўскі (з 1640).
Абрагам (Абрам) Сямёнавіч (1569—1649) — канонік віленскі (з 1599), біскуп-суфраган віленскі (з 1611), тытулярны біскуп метонскі, біскуп жамойцкі (1627—1630) i віленскі (з 1630).
Рыгор Войнавіч (? — каля 1603) — суддзя земскі ваўкавыскі, войскі гарадзенскі, кашталян берасцейскі (з 1593).
Сокал Войнавіч (? — 1610) — кашталян мсціслаўскі (1599—1603) i берасцейскі (з 1603); дзяржаўца ожскі i пераломскі.
Габрыэль Войнавіч (? — 1.1.1615) — падканцлер літоўскі (з 1589);
Бенедыкт Войнавіч (? — 1615) — біскуп віленскі.

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Антоній Юзаф (? — да 4.7.1747) — канонік віленскі (з 1724), пісар вялікі літоўскі (1730—1740), прэпазіт троцкі (з 1736), сакратар духоўны літоўскі (з 1740).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]