Габрыэль Война

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Габрыэль Война
POL COA Trąby.svg
Герб «Трубы»
 
Смерць: 1 студзеня 1615(1615-01-01)
Род: Грычыны-Войны
Бацька: Война Мацвеевіч Грычына[d]

Габрыэль Война (? — 1 студзеня 1615) — сакратар каралеўскі, рэферэндар свецкі i вялікі пісар літоўскі (1585—1589), падканцлер літоўскі (з 1589); староста мерацкі, краснасельскі, пянянскі, опсаўскі.

З роду Войнаў-Грычынавічаў, сын Войны Мацвеевіча Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала і Бенедыкта.

Прымаў удзел у ваенных паходах Стэфана Баторыя, вызначыўся пры штурме Полацка. Вялікі пасол кар. і вял.кн. Жыгімонта Вазы ў Маскву ў 1590—1591.

Абіраўся паслом на соймы. Займаў пасаду каралеўскага сакратара[1].

Зноскі

  1. Пазднякоў В. Войны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 461.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]