Грэчаскі нацыяналізм
Грэчаскі нацыяналізм (радзей элінскі нацыяналізм) — нацыяналізм грэкаў і грэчаскай культуры[1]. Грэчаскі нацыяналізм, як ідэалогія, узнік і развіваўся ў антычныя часы[2][3][4]. У XVIII стагоддзі грэчаскі нацыяналізм стаў буйным палітычным рухам, які выліўся ў Грэчаскую вайну за незалежнасць (1821—1829) супраць Асманскай імперыі[1]. Ён стаў магутным рухам у Грэцыі незадоўга да пачатку і ў час Першай сусветнай вайны. Адным з лідараў нацыяналістычнага руху быў Элефтэрыяс Венізелас, які быў паслядоўнікам Вялікай ідэі і здолеў вызваліць Грэцыю ў час балканскіх войнаў. Пасля Першай сусветнай вайны Венізеласу ўдалося далучыць Ізмір, які затым быў адбіты Турцыяй[1]. Сёння грэчаскі нацыяналізм захоўвае важную ролю ў грэка-турэцкай спрэчцы за Кіпр[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне старажытнагрэчаскіх полісаў служыла ў якасці аднаго з найважнейшых кампанентаў у росце і станаўленні грэчаскага нацыяналізму[2]. У час грэка-персідскіх войнаў у V стагоддзі да н.э. грэчаскі нацыяналізм у цэлым сфарміраваўся, хоць і існаваў галоўным чынам як ідэалогія, а не палітычны рух, таму што некаторыя грэчаскія дзяржавы былі яшчэ ў саюзе з Персідскай імперыяй[3]. Калі Візантыйская імперыя знаходзілася пад уладай дынастыі Палеалогаў (1261—1453), прыйшла новая эра грэчаскага патрыятызму, якая суправаджалася гонарам за Старажытную Грэцыю[4]. Некаторыя выдатныя асобы ў той час таксама прапанавалі змяніць імператарскі тытул з «Басілеуса і самадзержца рымлян» на «Імператар элінаў»[4]. Гэты гонар славутым мінулым стаў элементам руху, які прывёў да стварэння сучаснай грэчаскай дзяржавы ў 1830 годзе, пасля чатырох стагоддзяў асманскага кіравання[4].
Народныя рухі, якія заклікаюць да эназіса (уключэнню разрозненых грэчаскіх маланаселеных тэрыторый у вялікую грэчаскую дзяржаву) прывялі да далучэння Крыта (1908), Іанічных астравоў (1864 г.) і Дадэканеса (1947) (гл.: Парыжскі мірны дагавор з Італіяй (1947)). Заклікі да эназіса былі таксама асаблівасцю палітыкі Кіпра у час брытанскага кіравання. У смутныя міжваенныя гады некаторыя грэчаскія нацыяналісты разглядалі праваслаўных албанцаў, арамунаў і балгараў як супольнасці, якія могуць быць асіміляваны грэчаскай нацыяй[5]. Грэчаскі ірэдэнтызм (Вялікая Ідэя) пацярпеў паражэнне ў перыяд грэка-турэцкай вайны (1919—1922), у час генацыду грэкаў. З тых часоў грэка-турэцкія адносіны характарызуюцца напружанасцю паміж грэчаскімі і турэцкімі нацыяналістамі, кульмінацыяй якой стала турэцкае ўварванне на Кіпр (1974).
Нацыяналізм адыгрываў значную ролю ў грэчаскай палітыцы на працягу першых паўтара стагоддзя існавання грэчаскай дзяржавы. Колішнія і сучасныя нацыяналістычныя партыі ўключаюць:
- Нацыяналістычная партыя (1865—1913)
- Партыя вальнадумцаў (1922—1936)
- Грэчаскі заклік (1951—1955)
- Партыя 4 жніўня (1965—1977)
- Нацыянальная большасць (1977—1981)
- Партыя элінізму (1981—2004)
- Нацыянальны палітычны саюз (1984—1996)
- Элінскі фронт (1994—2005)
- Лінія фронту (1999—2000)
- Патрыятычны альянс (2004—2007)
- Народны праваслаўны заклік (2000-н.ч.)
- Нацыянальны фронт (2012-н.ч.)
- Хрысі Аўгі (парламенцкая)
- Незалежныя грэкі (парламенцкая)
- Нацыянальная адзіная асацыяцыя (актыўная).
Зноскі
- ↑ а б в г Motyl 2001, «Greek Nationalism», pp. 201—203
- ↑ а б Burckhardt 1999, p. 168: «The establishment of these Panhellenic sites, which yet remained exclusively Hellenic, was a very important element in the growth and self-consciousness of Hellenic nationalism; it was uniquely decisive in breaking down enmity between tribes, and remained the most powerful obstacle to fragmentation into mutually hostile poleis.»
- ↑ а б Wilson 2006, «Persian Wars», pp. 555—556.
- ↑ а б в г Vasiliev 1952, p. 582.
- ↑ Cagaptay 2006, p. 161.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Burckhardt, Jacob (1999) [1872]. The Greeks and Greek Civilization. New York: St. Martin’s Press. ISBN 978-0-31-224447-7.
- Çaǧaptay, Soner (2006). Islam, Secularism, and Nationalism in Modern Turkey: Who is a Turk?. London and New York: Routledge (Taylor & Francis Group). ISBN 978-0-415-38458-2.
- Motyl, Alexander J. (2001). Encyclopedia of Nationalism, Volume II. London and San Diego: Academic Press. ISBN 978-0-08-054524-0.
- Vasiliev, Aleksandr Aleksandrovich (1952). History of the Byzantine Empire, 324—1453, Volume II. Madison, WI: University of Wisconsin Press. ISBN 978-0-29-980926-3.
- Wilson, Nigel (2006). Encyclopedia of Ancient Greece. New York, NY: Routledge (Taylor & Francis Group). ISBN 978-1-13-678799-7.