Дзераўная (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзераўная
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 91 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204860016
Дзераўная на карце Беларусі ±
Дзераўная (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Дзераўная (Баранавіцкі раён)
Дзераўная (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Дзераўная (Баранавіцкі раён)

Дзераўна́я[1] (трансліт.: Dzieraŭnaja, руск.: Деревная) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 16 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяленне Дзераўна ў Троцкім, з 1566 года Новагародскім ваяводствах. Шляхецкая ўласнасць. Пад 1586 годам пазначана як двор у Слонімскім павеце.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губернях.

У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе цэнтр Дзераўнянскай воласці Слонімскага павета, у вёсцы дзейнічалі вінакурня, вадзяны млын, царква і капліца. У 1897 годзе ў вёсцы хлебазапасны магазін, капліца, карчма.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 40 двароў, 528 жыхароў (1886)
  • 58 двароў, 666 жыхароў (1897)
  • 45 двароў, 393 жыхары (1909)
  • 155 дамоў, 761 жыхар (1921)
  • 1266 жыхароў (1939)
  • 697 жыхароў (1970)
  • 162 падвор’і, 225 жыхароў (1998)
  • 97 гаспадарак, 162 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]