Цешаўле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Цешаўле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 894 036
Цешаўле на карце Беларусі ±
Цешаўле (Беларусь)
Цешаўле
Цешаўле (Брэсцкая вобласць)
Цешаўле

Це́шаўле[1] (трансліт.: Ciešaŭlie, руск.: Тешевле) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда, за 2 км ад р. Мышанка, на аўтадарозе ДзятлаваНовая Мыш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін і карчма.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 8 ліпеня 1944 года. Пры вызваленні вёскі Цешаўля вызначыўся камандзір агнявога ўзвода артылерыйска-мінамётнага палка старшы лейтэнант Р. А. Чакмянёў. 8 ліпеня 1944 года ўзвод пад яго камандаваннем захапіў абарончы пункт гітлераўцаў у вёсцы, адбіў тут 2 контратакі праціўніка, знішчыў 4 танкі і каля 250 гітлераўцаў. Чакмянёў загінуў у гэтым баі, пахаваны ў суседнім пас. Першамайскі. 25 верасня 1944 года Чакмянёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На франтах вайны загінула 40 вяскоўцаў.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Выканком сельсавета
  • Калгасная сядзіба
  • Механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Дом быту
  • Бальніца
  • Сярэдняя школа (з 1997 года працуе краязнаўчы музей)
  • Аддзяленне сувязі
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя
  • Ашчадны банк
  • 2 магазіны

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 68 двароў, 717 жыхароў (1897)
  • 130 двароў, 920 жыхароў; маёнтак — 9 двароў, 77 жыхароў (1909)
  • 109 дамоў, 20 жыхароў; фальварак — 4 дамы, 20 жыхароў (1921)
  • 885 жыхароў, у былым фальварку — 11 жыхароў (1939)
  • 310 жыхароў (1959)
  • 753 жыхары (1970)
  • 208 гаспадарак, 673 жыхары (1998)
  • 262 гаспадаркі, 630 жыхароў (2003)[3]
  • 248 гаспадарак, 617 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]