Драгабыль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Драгабыль
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 860 021
Драгабыль на карце Беларусі ±
Драгабыль (Беларусь)
Драгабыль
Драгабыль (Брэсцкая вобласць)
Драгабыль

Драгабы́ль[1] (трансліт.: Drahabyĺ, руск.: Дрогобыль) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з сярэдзіны 16 стагоддзя, уласнасць Хадкевічаў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі.

У 1870 годзе вёска і фальварак належалі Залатніцкаму і знаходзіліся ў складзе Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета. У 1897 годзе ў вёсцы працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Сумежна з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 17 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 62 двары, 190 жыхароў (1897)
  • 30 дамоў, 177 жыхароў (1921)
  • 231 жыхар (1959)
  • 37 падвор'яў, 28 жыхароў (1998)
  • 15 гаспадарак, 19 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Драгабы́лле, н.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]