Гітэга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гітэга
рундзі: Gitega
Gitega.JPG
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Вышыня цэнтра
1 504 м
Насельніцтва
  • 41 944 чал. (2008)
Гітэга на карце Бурундзі
Гітэга (Бурундзі)
Гітэга

Гітэга — сталіца Бурундзі (з 16 студзеня 2019 года), адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. У горадзе ёсць архідыяцэзія і аэрапорт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны немцамі ў 1912 годзе і змяніў Усумбуру ў якасці сталіцы Каралеўства Бурундзі і рэзідэнцыі мвамі (караля). У эпоху бельгійскага панавання Кітэга з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам рэзідэнцтва Урундзі. 10 лістапада 1959 года булай рымскага папы Яна XXIII была створана архідыяцэзія Гітэгі (лац.: Archidioecesis Kitegaensis).

З 1 ліпеня 1962 года сталіцай незалежнага Бурундзі на амаль 57 гадоў стала Бужумбура, пры гэтым Гітэга заставалася рэзідэнцыяй мвамі да ліквідацыі манархіі ў 1966 годзе. 5 верасня 1990 года горад наведаў папа Ян Павел II у рамках свайго тура па афрыканскіх краінах.

У 2007 годзе прэзідэнт Бурундзі П’ер Нкурунзіза абвясціў аб тым, што Гітэга ў будучыні стане сталіцай краіны. 24 снежня 2018 года П’ер Нкурунзіза заявіў, што пасля ўхвалення парламентам сталіца будзе перанесена з Бужумбуры ў Гітэгу. Парламент 16 студзеня 2019 года ўхваліў гэтае рашэнне шляхам галасавання ў абедзвюх палатах, пры гэтым за Бужумбурай быў замацаваны статус эканамічнай сталіцы.