Джэймстаўн (востраў Святой Алены)
Горад
| ||||||||||||||||
Джэймстаўн (англ.: Jamestown) — сталіца брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья. Адзіны порт вострава Святой Алены. Насельніцтва (2008 г.) — 714 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад Джэймстаўн месціцца на беразе заліва Джэймс у вузкай міжскальнай расколіне ў паўночна-заходняй частцы вострава Святой Алены. Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца паміж 19 °C і 24 °C. Найбольш спякотны месяц — красавік, калі тэмпература дасягае 34 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 113 мм.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча на месцы Джэймстаўна было заснавана Англійскай Ост-Індскай кампаніяй у 1659 г. Для аховы была пабудавана крэпасць Св. Джона. У 1660 г. у сувязі з рэстаўрацыяй манархіі ў Англіі крэпасць атрымала назву Джэймс у гонар герцага Ёркскага. Праз некалькі гадоў у дакументах Ост-Індскай кампаніі паселішча названа Джэймстаўнам.
У 1673 г. паселішча і крэпасць былі часова захоплены галандцамі. У канцы XVIII — XIX стст. Джэймстаўн з’яўляўся важным транзітным цэнтрам у Паўднёвай Атлантыцы. У 1834 г. перададзены ў маёмасць Вялікабрытаніі. Па загаду каралевы Вікторыі ў 1859 г. атрымаў статус горада і права на самакіраванне.
З 2009 г. з’яўляецца афіцыйнай сталіцай брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Большасць жыхароў горада Джэймстаўн працуе ў адміністрацыі і займаецца абслугоўваннем.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Спіс славутых мясцін Джэймстаўна:
- Старая прыморская частка горада, пабудаваная ў канцы XVIII ст. — пачатку XIX ст. Вядзецца праца для ўключэння яе ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
-
Англіканскі касцёл 1774 г.
-
Старая вуліца
- Лесвіца Якаба — лесвіца на паверхню скал над горадам. Складаецца з 699 прыступак. Пабудавана ў 1829 г.
-
Лесвіца Якаба
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэймстаўн (востраў Святой Алены)
- JAMESTOWN WHERE IT ALL HAPPENS
- Jamestown, capital city of Saint Helena, Ascension and Tristan da Cunha Архівавана 4 красавіка 2016.