Эль-Аюн
Горад
Эль-Аюн
العيون
| ||||||||||||||||||
Эль-Аюн (араб. العيون) — неафіцыйная сталіца Заходняй Сахары, былой іспанскай калоніі, якая цяпер знаходзіцца пад кантролем Марока. Насельніцтва налічвае каля 190 тыс. чалавек. Горад заснаваны ў Х стагоддзі. Росквіт гораду прыйшоўся на ХІХ стагоддзе, калі пачалася іспанская каланізацыя.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Горад размешчаны на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, у аазісе на беразе ўэда (падземнай ракі) Хамра. Рэльеф мясцовасці раўнінны, сустракаюцца дзюны. Клімат трапічны, сухі, узлагоджаны блізкасцю акіяна. Ападкі не значныя. Расліннасць прадстаўлена фінікавымі пальмамі, фігавымі дрэвамі і акацыямі. Узбярэжныя воды Атлантычнага акіяна багатыя на рыбныя рэсурсы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва горада налічвае каля 190 тыс. чалавек і складае палову насельніцтва Заходняй Сахары. 95 % насельніцтва — сахраві. Асноўнай мовай з’яўляецца арабская, але ўжываецца і яе дыялект — хасанія. Асноўная рэлігія — іслам.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эль-Аюн