Данііл Уладзіміравіч Шапко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Данііл Шапко)
Футбол
Данііл Шапко
Поўнае імя Данііл Уладзіміравіч Шапко
Нарадзіўся 29 красавіка 2001(2001-04-29)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 91 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2023 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (-0)
2021   Беларусь Смаргонь 5 (-14)
2022—2023   Беларусь Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 13 (-16)
2023   Беларусь Баранавічы 18 (-29)
2024— Беларусь Дняпро (Магілёў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2024.

Данііл Шапко (нар. 29 красавіка 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У ліпені 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2]. З 2019 года стаў зрэдку прыцягвацца да асноўнай каманды. 20 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:0)[3]. Праз тыдзень зноў згуляў у аснове, а пасля набыцця дынамаўцамі расійскага брамніка Яўгена Памазана апынуўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4].

З пачатку 2021 года выступаў за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[5], дзе чаргаваўся ў складзе з Паўлам Шчэрбачэнем. У лістападзе 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6].

У першай палове 2022 года знаходзіўся ў дублі дынамаўцаў, а ў ліпені на правах арэнды далучыўся да рагачоўскага «Макслайна»[7]. Стаў асноўным брамнікам каманды, аднак у лістападзе выбыў з-за траўмы. У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дублем дынамаўцаў[8], а ў сакавіку зноў далучыўся да «Макслайна»[9], які пераехаў у Віцебск. У ліпені 2023 года быў пераведзены ў арэнду ў «Баранавічы»[10].

У студзені 2024 года падпісаў двухгадовы кантракт з магілёўскім «Дняпром»[11].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Дынама Беларусь 2 −1
2019 дубль Дынама Беларусь 7 −5
2020 Д1 Дынама Беларусь 2 −0
2021 (1) дубль Дынама Беларусь 4 −4
2021 (2) Д1 Смаргонь Беларусь 5 −14
2022 (1) дубль Дынама Беларусь 0 0
2022 (2) Д2 Макслайн Беларусь 10 −10
2023 (1) Д2 Макслайн Беларусь 3 −6
2023 (2) Д2 Баранавічы Беларусь 18 −29

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://www.pressball.by/footballstat/daniil_shapko/
  2. Кадравыя навіны з стану каманды. (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (23 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2020.
  3. Футбол. 19-летний вратарь минского "Динамо" Даниил Шапко сыграл "на ноль" в дебютном матче высшей лиги (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2020.
  4. Минское "Динамо" продлило соглашения с тремя воспитанниками (руск.). football.by (16 ліпеня 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
  5. Минское "Динамо" отправило трех игроков в аренду (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
  6. Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь" (руск.). football.by (29 лістапада 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
  7. Минское "Динамо" отдало в аренду трех игроков (руск.). football.by (1 ліпеня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  8. Дублеры уступили "Молодечно-2018" (руск.). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (28 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  9. "Макслайн" продлил у минского "Динамо" аренду Шапко (руск.). football.by (14 сакавіка 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  10. ДАНІІЛ ШАПКО ПЕРАБРАЎСЯ Ў "БАРАНАВІЧЫ" . Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (14 ліпеня 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  11. Воспитанник минского "Динамо" перешел в "Днепр" (руск.). football.by (21 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.