Дарафей Дарафеевіч Бохан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дарафей Дарафеевіч Бохан
Darafiej Bochan.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы: Д.Дорофеев; Пешком-бегающий; Н.Серебрянский; Д.Слижень; Д. Б.; Д.Б-н
Дата нараджэння: 4 лютага 1878(1878-02-04)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1942
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: празаік, паэт, перакладчык, літаратуразнавец, крытык, эсэіст, публіцыст
Мова твораў: руская

Дарафе́й Дарафе́евіч Бо́хан (4 лютага 1878, Мінск — 1942, Тэгеран; Псеўданімы і крыптанімы: Д.Дорофеев; Пешком-бегающий; Н.Серебрянский; Д.Слижень; Д. Б.; Д.Б-н) — беларускі і рускі журналіст, паэт, празаік, перакладчык, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Менску. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім ваенным вучылішчы (Пецярбург). Служыў у арміі (штабс-капітан артылерыі). У 1905 годзе за ўдзел у палітычнай дэманстрацыі пераведзены ў Вільню.

У 1907 асуджаны Віленскай судовай палатай на 8 месяцаў турмы за публікацыю антыўрадавых матэрыялаў у газ. «Голос провинции».

У 1908 годзе ў чыне штабс-капітана артылерыі выйшаў у адстаўку.

У 19191920 гг. быў супрацоўнікам Наркамасветы БССР. У 19191920 друкаваўся ў газеце «Минский курьер».

У канцы 1920 года збег з сям’ёй у Вільню. Займаўся арганізацыяй лекцый і літаратурных вечарын, кіраваў Літаратурна-артыстычнай секцыяй Віленскага рускага таварыства, якое ў 1936 годзе стала самастойнай літаратурнай групай «Віленская супольнасць паэтаў». Быў старшынёй паэтычнай літаратурнай суполкі «Барка паэтаў», якая дзейнічала пры Універсітэце Стэфана Баторыя.

У 1939 годзе ў выніку савецка-польскай вайны арыштаваны савецкімі ўладамі. У ссылцы ў Сібіры ўступіў у польскую армію Андэрса. Памёр у Тэгеране, дзе знаходзіўся з войскам.

Журналісцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Журналістыкай займаецца з 1897 года. У 1901 годзе ў тыпаграфіі Тасьмана апублікаваў кнігу «Мінскія паданні і легенды». Супрацоўнічаў з газетамі «Минский листок», «Северо-Западный край», «Голос провинции» (у 1907 адзін з яе рэдактараў), «Минские ведомости», «Северо-Западная жизнь», «Окраина», «Белорусская жизнь», «Северо-Западное слово». У 1905 г. разам з Карусём Каганцом планаваў выдаваць беларускамоўны часопіс «Палессе», аднак не быў атрыманы дазвол уладаў[1]. Пазней супрацоўнік газет Віленскага краю: «Виленское утро», «Наша жизнь», «Наше время», «Русское слово», рэдактар-выдавец газеты «Искра» (у 1936—1937 гг. «Новая искра»). Выступаў з рэгулярнымі аглядамі польскага друку і літаратуры.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар празаічных твораў «Галя. З казак рэчаіснасці» (1921), «Гасподзь Бог і з’езд саветаў (Калядная легенда)» (1922), «Па чужых кутах» (1923), «Вялікдзень доктара Гулевіча (З летапісу нашых дзён)» (1924), «Жорсткія мініяцюры (1926)», аповесці «Кудзяяраў вір» (1928), «Асуджаныя. Казка-быль з нядаўняга мінулага» (1930), «Манастырскія апавяданні» (1931), «Таямнічы манастыр (Калядны аповед доктара)» (1931), цыкла «Дзіўныя апавяданні» (1936).

Напісаў паэму «З цемры стагоддзяў» (Лібава, 1904), а таксама паэтычныя творы «Спрэчка. Маленькі фельетон» (1921), «Светлае свята» (1921), «Васілёк і маргарытка» (1921), «Новы год» (1922), «У дзень Раства» (1922), «Ворагам» (1922), «Хрыстос і Русь» (1929), «Наша свята» (1929), «Светлае свята» (1930), «Гогалю» (1934), «Што было — што будзе. Актавы пра Расію» (1936) і інш.

Аўтар шэрагу артыкулаў пра беларускую, рускую, польскую літаратуру, фельетонаў. Апублікаваў «Менскія паданні і легенды» (Менск, 1902), «Адам Міцкевіч. Біяграфічны нарыс» (Вільня, 1911), «Дванаццатая кніга (Пра паэзію Ігара Севяраніна)» (Вільня, 1921).

Перакладаў на рускую мову польскую паэзію, быў знаўцам польскай літаратуры. Яго пераклады вершаў польскіх паэтаў друкаваліся на старонках віленскіх рускамоўных газет (некаторыя выходзілі пад яго рэдакцыяй).

Аўтар перакладу «Слова пра паход Ігараў» на сучасную рускую мову, надрукаванага пад загалоўкам «Игорь князь Северский. Древнерусская поэма» (Менск, 1897), твораў польскіх паэтаў і празаікаў у зборніку «З польскай паэзіі» (Менск, 1905), у тым ліку Адама Міцкевіча, Юльюша Славацкага, Марыі Канапніцкай, Ігнацыя Красіцкага. Перакладаў творы чэшскіх паэтаў — Яна Неруды, Яраслава Врхліцкага, Віцезслава Галека. З беларускай мовы перакладаў творы Янкі Купалы і Наталлі Арсенневай, з літоўскай — Майроніса, Свірна Жвіне, Адомаса Якштаса і інш.

Зноскі

  1. Нина Сницерева Д. Бохан в белорусской журналистике (руск.) . — Электронная бібліятэка БДУ, 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бас І. Літаратуразнаўчыя эцюды. — Мн., 1977
  • Бас І. Справа аб Дарафею Бохану // Маладосць № 8, 1976.
  • Зарэмба Л. І. Новыя звесткі пра літаратурную дзейнасць Д. Д. Бохана // Веснік БДУ. Серыя 4. 1993, № 3.
  • Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. — Мн., 1972. С. 220—224.
  • Zienkiewicz T. Dorofiej Bochan — tłumacz literatury polskiej na język rosyjski i krytyk // Polsko-wschodniosłowiańskie powiązaniа kulturowe, literackie i językowe. 1. Literatura i kultura. — Olsztyn, 1994;
  • «Zachodnia Białorus» 17.IX.1939 — 22.VI.1941. Wydarzenia i losy ludzkie. Т. 1. — Warszawa, 1998. — S. 410, 411, 414.
  • ЭГБ, т. 2.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Русские в истории и культуре Литвы. Историко-биографические очерки. — Вильнюс: Vaga, 2008. — С. 341—343.
  • Кiсялеў Г. В. Бохан Дарафей // Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiягр. слоўн. У 6 т. Т. 1: Абуховiч — Ватацы. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броукi, 1992. — С. 299