Даўжанка (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Даўжанка
Характарыстыка
Даўжыня 37 км
Плошча басейна 272 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 1,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 1,5 км на ўсход ад вёскі Стадолішча
 · Каардынаты 53°46′37″ пн. ш. 29°29′48″ у. д.HGЯO
Вусце рака Друць
 · Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Даўжанка
 · Вышыня 142,7[1] м
 · Каардынаты 53°36′25″ пн. ш. 29°49′17″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Бялыніцкі раён, Клічаўскі раён
Даўжанка (рака) (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжанка — рака ў Бялыніцкім і Клічаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 37 км. Плошча вадазбору 272 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 .

Асноўныя прытокі: Рудка (справа), Гудка (злева).

Выток за 1,5 км на ўсход ад вёскі Стадолішча Бялыніцкага раёна, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Даўжанка Клічаўскага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у тым ліку па тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Астравы Дулебы». Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная, мелкаўрэзаная, шырынёй 1 км. Да вёскі Доўгае Клічаўскага раёна схілы параслі мяшаным забалочаным лесам, ніжэй адкрытыя. Пойма двухбаковая, лугавая, у верхняй частцы забалочаная. Рэчышча ў вытоку на працягу 5 км каналізаванае, ніжэй звілістае. На вадазборы пераважае лес. У басейне ракі возера Стаячае.

Каля ракі вёскі Дубна, Доўгае, Закупленне, Даўжанка і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)